Дзень Парэцкага сельсавета

Улада

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося 27 красавіка. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў,  ідэалагічныя работнікі СВК.

IMG_1978 IMG_1979

IMG_1972

З сацыяльна-эканамічным становішчам Парэцкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Ядэйка.

На тэрыторыі Парэцкага сельсавета ў 26 населеных пунктах ёсць 803 гаспадаркі, жыве 1510 чалавек. З іх – 770 працаздольныя, 576 пенсіянеры, 164 непаўналетнія, 2 малалетнія вязні канцлагераў, 95 адзінокіх і 388 адзінокапражываючых. Апошняя названая катэгорыя грамадзян мае патрэбу ў асаблівай увазе. У шасці населеных пунктах сельсавета – Ганчарах, Вялікай Волі, Латышах, Пушчы Ліпічанскай, Нагорніках – жыве менш за 10 чалавек.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 стацыянарныя гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства і 3 магазіны індывідуальных прадпрымальнікаў. У населеных пунктах, дзе адсутнічаюць магазіны, гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца аўталаўкамі згодна з зацверджаным графікам.

Штогод арганізацыямі і прадпрыемствамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, праводзяцца суботнікі па добраўпарадкаванні помнікаў воінам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу года работнікі СВК “Хвінявічы”, вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртавы завод”, жыхары сельсавета актыўна прымаюць удзел у культурна-масавых мерапрыемствах, у ліку якіх свята Масленіцы, сельскагаспадарчы кірмаш, святкаванне Дня Перамогі.

IMG_2081 IMG_2091

Медыцынскае абслугоўванне жыхароў сельсавета забяспечваюць Парэцкая амбулаторыя, Дзям’янаўскі і Рудаяварскі фельчарска-акушэрскія пункты, а таксама раённая паліклініка. Медработнікі рэгулярна праводзяць медыцынскае абследаванне ветэранаў працы, адзінокіх і адзінокапражываючых састарэлых грамадзян, аказваюць ім медыцынскую дапамогу.

У мінулым і гэтым гадах са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва фінансуецца аплата працы работнікаў зялёнага будаўніцтва, якія займаюцца выкошваннем і прыбіраюць травяністую расліннасць на могілках, каля пустуючых дамоў, па-за цэнтральных вуліц населеных пунктаў, высечкай кустоў, разборкай безгаспадарных збудаванняў, ліквідацыяй несанкцыянаваных звалак.

Работнікі Дзям’янаўскага лясніцтва і спонсары аказалі дапамогу ў ліквідацыі звалак смецця і добраўпарадкаванні вадаёма.

Кожны год на тэрыторыі сельсавета праводзяцца суботнікі па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, могілак, у якіх удзельнічаюць работнікі арганізацый, установаў і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, а таксама мясцовыя жыхары. Сельгасвытворчым кааператывам “Хвінявічы” пастаянна вядзецца работа па добраўпарадкаванні тэрыторый каля фермаў. Землі каля непрацуючых сёння фермаў уключаны ў севазварот. У 2015 годзе работнікамі СВК “Хвінявічы” была зроблена новая дарога Агароднікі – Жыбарты, ліквідаваны звалкі па-за ўзбочынаў дарог і меліярацыйнага канала, уведзены ў севазварот пустуючыя землі, усталяваны паклонны крыж з агароджай. Сёлета працягваюцца работы па добраўпарадкаванні вёскі Агароднікі.

З пачатку дзеяння Указаў №70 і №100 усяго было знесена 103 пустуючыя, старыя дамы. Сёлета з дапамогай СВК ліквідаваны 4 пустуючыя дамы, гэта работа будзе працягнута.

Таксама была перанесена дарога за могілкамі аграгарадка Хвінявічы, тым самым павялічана плошча сельгасземляў і наведзены парадак на прылеглай тэрыторыі.

Хаця зіма гэтага года была не вельмі марозная, на тэрыторыі школьнага стадыёна сіламі настаўнікаў і шэфаў школы быў заліты каток для дзяцей. У ацяпляльны перыяд кожны чацвер месяца працавала аглядавая камісія сельвыканкама, якая абследавала жылыя дамы, навучала насельніцтва правілам пажарнай бяспекі, аказвала матэрыяльную дапамогу для ліквідацыі недахопаў. З шэсць месяцаў былі выяўлены парушэнні ў 50 жылых дамах, у 33 з іх – ужо ліквідаваны.

Сёлетняя вясна пачалася з навядзення парадку ў населеных пунктах: прыбралі смецце, платы, высеклі кусты. Нямала стратаў у сельсавеце нанёс нядаўні моцны вецер, аднак яго наступствы амаль цалкам ліквідаваны.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з работай участка “Парэцкі спіртавы завод” Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Парэцкай амбулаторыі, рудаяварскіх ФАПа, лазні, фермы “Руда Яварская”, дзе гадуюць трускоў і пародзістых авечак (у тым ліку галандскай пароды “тэксель”, завезенай летась). Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з прыкладам супрацоўніцтва дзяржаўных арганізацый з мясцовым насельніцтвам па добраўпарадкаванні тэрыторыі могілак у вёсцы Чырвоны Бор.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Камароў пазнаёміў прысутных з вынікамі анкетнага апытання жыхароў Парэцкага сельсавета. Рэспандэнты адзначылі паляпшэнне работы сельвыканкама амаль па ўсіх пунктах апытання, апроч стану дарог і пітной вады.
Намеснікі старшыні райвыканкама А. Жыдко і І. Кухарэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі выказалі свае заўвагі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў у сельскіх саветах раёна. Работа вядзецца ва ўсіх запланаваных для бягучага добраўпарадкавання паселішчах. Усе выступоўцы адзначылі вялікую работу, зробленую на працягу красавіка на кожнай з тэрыторый.

Вынікі Дня сельсавета падвёў старшыня райвыканкама І. Крахмальчык. У прыватнасці, ён адзначыў, што добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна трэба прадаўжаць і ашчадна ставіцца да ўжо зробленага, падтрымліваць парадак. Па яго словах, важна далучыць мясцовых жыхароў да гэтага працэсу. Старшыням сельвыканкамаў да канца гэтага года належыць вырашыць пытанне па абгароджванні сельскіх могілак, працягваць планамерную работу па ачыстцы населеных пунктаў ад аварыйных дрэваў. Хутка пачнецца турыстычны сезон, і перад мясцовымі ўладамі стаіць задача зрабіць сваю зямлю прывабнай для гасцей і правільна яе прарэкламаваць.

Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *