У Дзятлаве адзначылі Дзень лялечніка
Опубликовал

У Дзятлаве адзначылі Дзень лялечніка

21 сакавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень тэатра лялек (англ. World Puppetry Day).
У 2000 годзе на XVIII Кангрэсе Міжнароднага саюза дзеячаў тэатра у Магдэбурзе вядомы дзеяч лялечнага тэатра Джывада Залфагарыха з Ірана вынес на абмеркаванне прапанову адзначаць ва ўсім свеце Міжнародны дзень тэатра лялек. Аднак, нягледзячы на ​​тое, што дыскусія пра месца і час правядзення гэтага свята была вельмі ажыўленай, пытанне ў 2000 годзе так і не было вырашана.

Толькі толькі праз два гады, у чэрвені 2002 года ў Атланце, на пасяджэнні вызначылася дата святкавання – 21 сакавіка 2003 года. Менавіта з гэтага часу ўсімі прафесіяналамі і прыхільнікамі святкуецца Міжнародны дзень тэатра лялек.

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзеячаў лялечнага тэатра Маргарэт Нікулеску звярнулася да ўсіх лялечных тэатралаў з заклікам ператварыць дзень 21 сакавіка ў захапляльны рытуал у славу лялечнага тэатра: “Няхай у гэты дзень іграюць лялечныя спектаклі, праводзяць дыскусіі, ладзяць сустрэчы, хай аб’ядноўваюцца ўсе прафесіяналы і аматары аднаго з самых старажытных відаў мастацтва – тэатра лялек! Хай усе навокал стануць удзельнікамі нашага свята! Хай усе будуць у тэатры лялек!”.

У гэты дзень у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбылася прэм’ера спектакля “Маша, Мядзведзь і чароўная палачка”. Яго прадставілі артысты Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”.

IMG_8473

IMG_8478

IMG_8479

IMG_8489

_MG_8505

IMG_8659

IMG_8664

IMG_8666

IMG_8672

IMG_8703

Спектакль “Маша, Мядзведзь і чароўная палачка” — гэта новая гісторыя з жыцця герояў папулярных мультфільмаў — гісторыя, напоўненая новымі прыгодамі, чароўнымі сітуацыямі, неспадзяванымі адкрыццямі. І ўсё гэта — разам з любімымі лялечнымі героямі: Машай, Мядзведзем, Бабай Ягой і многімі іншымі.

Прагляд спектакля стаў для дзяцей і дарослых сапраўдным святам, у час якога гледачы паўдзельнічалі ў развіцці сюжэту, пагулялі разам з галоўнымі героямі, паспявалі і патанцавалі.

Фота Н. Авярчук

0 0 749 21 Март, 2016 Падзеі Март 21, 2016

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *