МПЗ Беларусі ў 2016 годзе актывізуе кантроль над даходамі ад міжнароднага электроннага гандлю

Падзеі

МПЗ Беларусі ў 2016 годзе актывізуе работу па ўключэнні ў легальны эканамічны абарот даходаў ад міжнароднага электроннага гандлю, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы значна актывізуем сваю работу па ўключэнні ў легальны эканамічны абарот і падаткаабкладанні даходаў ад міжнароднага электроннага гандлю і аказання нерэзідэнтамі розных паслуг з дапамогай мабільных дадаткаў», — сказаў першы намеснік міністра.

З 2016 года ў Беларусі ўнесены істотныя змяненні ў Падатковы кодэкс. Гэта дасць магчымасць работнікам падатковых органаў сканцэнтраваць увагу не толькі на знешнегандлёвых здзелках, ажыццёўленых з замежнымі ўзаемазалежнымі асобамі і рэзідэнтамі афшораў, але і з беларускімі арганізацыямі, якія выкарыстоўваюць прэферэнцыі асаблівых рэжымаў падаткаабкладання.

Ігар Клепча праінфармаваў, што ў структуры даходаў, што кантралююцца беларускай падатковай службай, за апошнія чатыры гады знізілася доля падатку на прыбытак з 19 працэнтаў да 11 працэнтаў.

«Апошнім часам мінімізацыі прыбытку садзейнічае таксама прымяненне механізма трансфертнага цэнаўтварэння. Міністэрства праводзіць сістэмную работу па арганізацыі эфектыўнага кантролю ў гэтым напрамку. Пэўная практыка кантролю напрацавана ўжо», — канстатаваў першы намеснік міністра. Паводле яго даных, у мінулым годзе выяўлена 30 выпадкаў заніжэння падатку на прыбытак з выкарыстаннем трансфертных цэн, і па выніках праверак у бюджэт дадаткова паступіла Br7,6 млрд.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *