Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў: што новага?

КДК

У Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў 15 ліпеня 2015 года ўнесены змяненні і дапаўненні, якія ўступілі ў сілу з 23 студзеня 2016 года.

Цяпер запісы, унесеныя ў кнігу заўвагаў і прапановаў, якія не датычацца дзейнасці адпаведнай арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), будуць пакідаць без разгляду па сутнасці і без паведамлення аб гэтым заяўніка.

Ёсць новаўвядзенні ў дачыненні да электронных зваротаў. Адказы больш чым на 10 электронных зваротаў аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі без накіравання адказаў заяўнікам.

Электронныя звароты, якія паступаюць у недзяржаўныя арганізацыі, не будуць разглядацца, калі іншае не вызначана самой або вышэйстаячай арганізацыяй.

Новай рэдакцыяй закона прадугледжана права арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў запытваць неабходныя для вырашэння пытанняў, напісаных у зваротах, дакументы і (або) звесткі, а таксама звяртацца ў суд для спагнання расходаў, панесеных у сувязі з разглядам сістэматычных (тры і больш разы ў год) неабгрунтаваных зваротаў, а таксама зваротаў, якія змяшчаюць заведама лжывыя звесткі.

Удакладнена паняцце паўторнага звароту, да якіх цяпер адносяцца звароты па тым жа пытанні на працягу трох гадоў, у тым ліку і тыя, якія паступілі з іншых арганізацый.

Дапоўнены пералік выпадкаў, калі можа быць адмоўлена ў асабістым прыёме. Цяпер заяўніка не прымуць пры наяўнасці наступных абставінаў: калі раней быў дадзены вычарпальны адказ, калі перапіска па пытанне, якое цікавіць, спынена, калі ён звярнуўся на прыём у неўстаноўленыя дні і час, а таксама па пытаннях, якія не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі.

Скарэкціраваны тэрміны разгляду зваротаў — цяпер яны пачынаюцца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту. Для разгляду па прыналежнасці ў іншую арганізацыю зварот накіроўваецца на працягу пяці рабочых, а не каляндарных дзён, як раней. У гэты ж тэрмін паведамляецца заяўніку аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці.

Асобна прапісана, што пісьмовыя адказы павінны быць матываванымі, пры неабходнасці са спасылкамі на нормы актаў заканадаўства, утрымліваць канкрэтныя фармулёўкі, якія аспрэчваюць або пацвярджаюць довады заяўнікаў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *