Ідзе работа на вуліцы Фрунзэ

Сацыяльная сфера

Адзін з аб’ектаў падрыхтоўкі да сёлетніх абласных “Дажынак” – рэканструкцыя вуліцы Фрунзэ. ДРБУ-119 з’яўляецца генеральным падрадчыкам работ, у іх, акрамя дарожнікаў, бралі ўдзел меліяратары, камунальнікі, энергетыкі, сувязісты раёна.

IMG_1422

— Мы прыйшлі на гэты аб’ект першымі, а пакінем яго апошнімі, – кажа майстар ДРБУ-119 Павел Сіневіч, які са сваёй брыгадай вядзе работы на аб’екце.

IMG_1437

Дрожныя работы на вуліцы Фрунзэ вядуць 15 дзятлаўскіх дарожнікаў, каля 10 адзінак дарожнай тэхнікі, удзельнічае ў работах і слонімская брыгада ДРБУ-119. Таксама дапамагаюць нашым дарожнікам работнікі зэльвенскага ДРБУ-118 і навагрудскага ДРБУ-189. Працуюць актыўна, каб завяршыць работу як мага хутчэй.
На цяперашні момант па вуліцы пракладзены ўсе камунікацыі. Ужо заасфальтавана першая чарга вуліцы (да перасячэння з вуліцай Чапаева), рыхтуецца да асфальтавання другая. Стараннямі дарожнікаў тут з’явяцца зручныя тратуары, і ўжо зусім хутка жыхары райцэнтра змогуць камфортна прайсці 1260 метраў рэканструяванай вуліцы Фрунзэ. Аўтамабілістам і пешаходам пажадаем – у добры шлях!

Тэкст і фота Н. Авярчук



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *