Гайдукевіч супраць павышэння пенсійнага ўзросту

Улада

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч сёння ў час сустрэчы з выбаршчыкамі ў клубе «Ракетчык» заявіў, што ён супраць павышэння пенсійнага ўзросту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Некаторыя палітыкі гавораць, што яны могуць хоць з заўтрашняга дня ўзняць пенсіі, калі павялічыць пенсійны ўзрост. Нельга так, гэта далёка не выйсце са становішча. Таму я катэгарычна супраць узняцця пенсійнага ўзросту», — сказаў Сяргей Гайдукевіч.

Кандыдат адзначыў, што Беларусь — сацыяльная дзяржава, таму чыноўнікі павінны ў першую чаргу думаць аб людзях. У прыватнасці, гэта датычыцца фарміравання дзяржбюджэту на розныя праграмы. «Калі пенсіянерам не хапае грошай на лякарствы, то давайце ўрэжам нейкую праграму, якая значыць для нас не так многа, як людзі», — растлумачыў ён.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *