Усе кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі адкрылі спецыяльныя выбарчыя рахункі

Улада

Усе чатыры кандыдаты ў прэзідэнты адкрылі спецыяльныя выбарчыя рахункі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч адкрылі выбарчыя рахункі на этапе свайго вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты. У фонды паступалі грашовыя сродкі, якія расходваліся на патрэбы выбарчай кампаніі. Апошнім выбарчы рахунак адкрыў Аляксандр Лукашэнка.

Як удакладнілі ў ЦВК, інфармацыю аб апошнім паступленні грошай у фонды плануецца абнавіць 16 верасня.

Крыніцамі фарміравання асабістага фонду кандыдата ў прэзідэнты з’яўляюцца яго ўласныя грашовыя сродкі, прычым іх гранічны памер не можа перавышаць 9 тыс. базавых велічынь. Такім чынам, на сёння максімальны памер фонду складае Br1 млрд 620 млн (адна БВ цяпер складае Br180 тыс.). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Беларусі (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 БВ) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш як 50 БВ).

Не дапускаецца пералічэнне ў пазабюджэтны фонд бюджэтных сродкаў, а таксама грошай замежнымі дзяржавамі і арганізацыямі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, арганізацыямі, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з’яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.

Сродкі пазабюджэтнага фонду павінны быць выкарыстаны на аплату дадатковых расходаў, звязаных з правядзеннем выбараў кіраўніка дзяржавы. Гэта выраб інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах на пасаду Прэзідэнта, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, а таксама на аплату іншых расходаў, звязаных непасрэдна з выбарчай кампаніяй.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *