Лукашэнка дзякуе Сі Цзіньпіну за інвестыцыі і крэдыты

Падзеі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, прадастаўленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За кошт гэтых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, прапрацоўваецца шэраг праектаў для асваення фінансаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што нядаўні візіт Сі Цзіньпіна ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. «Сёння супрацоўніцтва вельмі эфектыўна развіваецца», — сказаў беларускі лідар.

Ужо нямала зроблена па будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». «Вы яго назвалі жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта будзе ўнікальны праект», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён дадаў, што там значна актывізаваліся работы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў таксама кітайскаму боку за ўвагу, што ўдзяляецца з боку дзяржавы памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, у якой як Савецкі Саюз і Еўропа, так і Кітай панеслі сур’ёзныя страты.

Прэзідэнт таксама ўпамянуў аб праведзенай у першай палавіне дня сустрэчы з першым намеснікам прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Чжан Гаалі. На ёй былі акрэслены пытанні, якія Беларусі і Кітаю трэба вырашыць у бліжэйшай перспектыве. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, бакі не адыходзілі і ад абмеркавання праблемных пытанняў. Чжан Гаалі запэўніў, што рашэнні кіраўнікоў дзяржаў будуць няўхільна выконвацца.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *