У Беларусі для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў акрэдытаваны 516 нацыянальных наглядальнікаў

Улада

У Беларусі для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў акрэдытаваны 516 нацыянальных наглядальнікаў, паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах, старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У краіне ўжо акрэдытаваны 516 нацыянальных наглядальнікаў, і гэта тая грамадская аснова, якая будзе дапамагаць міжнародным наглядальнікам», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

«А наогул у нас апошнія дні збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, і ўжо ў суботу і ваша наглядальная місія, і выбаршчыкі Беларусі будуць валодаць інфармацыяй, колькі кандыдатаў у прэзідэнты будуць унесены ў бюлетэні для галасавання», — сказала старшыня ЦВК.

Выбары Прэзідэнта назначаны на 11 кастрычніка.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *