Ярмошына: Празрыстыя урны для галасавання — гэта ўсяго толькі модная фішка

Улада

Празрыстыя урны — гэта ўсяго толькі модная фішка, якая ніяк не ўплывае на ход галасавання. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара па арганізацыі і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінскім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб эфектыўнасці выкарыстання празрыстых урнаў для галасавання, кіраўнік ЦВК Беларусі адзначыла, што гэта ўсяго толькі іміджавыя моманты, якія не ўплываюць на вынікі выбараў. «Увесь свет думае аб перспектывах электроннага галасавання. Таму празрыстыя урны — гэта ўсяго толькі модная фішка, распаўсюджаная толькі ў краінах былога СССР. Прычым не ў тых краінах, якія ўступілі ў Еўрасаюз, а ў тых, якія спрабуюць даказаць, што ў іх усё дэмакратычна і добра. Галоўнае — не урны для галасавання, а тое, што ў іх знаходзіцца, г.зн. бюлетэні з пэўным волевыяўленнем», — падкрэсліла яна.

Аналагічнае меркаванне Лідзія Ярмошына выказала і адносна сучасных сродкаў відэаназірання, якімі абсталяваны некаторыя выбарчыя ўчасткі. «Дзе-нідзе ў нас яны ёсць, але зноў жа ўсё гэта як празрыстыя урны. Запісы з відэкамер у далейшым нават не могуць служыць доказам празрыстасці выбараў. Відэакамеры даюць агульны план і фіксуюць толькі відавочныя парушэнні. Таму ўспрымаць празрыстыя урны і відэакамеры як панацэю немэтазгодна, да таго ж гэта яшчэ і дорага», — сказала яна.

Дарэчы, адна празрыстая урна каштуе каля $100. А на кожным выбарчым участку павінна быць 5 урнаў для галасавання, з якіх 3 пераносныя і 2 стацыянарныя. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, у Беларусі празрыстыя урны ўстанаўліваюць там, дзе мясцовыя ўлады знайшлі на гэта сродкі. Так, напрыклад, у Мінскай вобласці імі будуць забяспечаны 12 працэнтаў выбарчых участкаў, у Віцебскай вобласці — 70 працэнтаў.

Кіраўнік ЦВК Беларусі таксама паведаміла журналістам, што збор подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у Прэзідэнты праходзіць без парушэнняў. У Мінскай вобласці працуюць каля сотні пікетаў.

Цяпер у краіне праходзіць серыя семінараў для ідэалагічнага актыву. Семінар у Мінскім аблвыканкаме стаў чацвёртым па ліку. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі тэрытарыяльных выбарчых камісій

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *