У ЦВК пакуль не паступіла ні адной абгрунтаванай скаргі — Ярмошына

Улада

У ЦВК пакуль не паступіла ні адной абгрунтаванай скаргі. Аб гэтым паведаміла сёння на семінары для ідэалагічнага актыву Мінска старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Цэнтрвыбаркам паступіла адна скарга. Яна датычылася таго, што аднаму з патэнцыяльных кандыдатаў у Прэзідэнты адміністрацыя гандлёвага дома «Ждановічы» не дазволіла збіраць подпісы на тэрыторыі рынку. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, паўплываць на гэта рашэнне нельга, паколькі кіраўнік прадпрыемства мае права забараніць збіраць подпісы на тэрыторыі рынку.

У размове з журналістамі старшыня ЦВК Беларусі падкрэсліла, што інфармацыя, якая паступае ад членаў ініцыятыўных груп, сведчыць, што подпісы ім збіраць камфортна.

Як паведамлялася, Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі. Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *