Сустрэчы з працоўнымі калектывамі

Улада

16 ліпеня ў Гродзенскай вобласці прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На парадку дня былі  дзве тэмы: «Павышэнне экалагічнай культуры ў беларускім грамадстве», «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: пытанні выбарчага заканадаўства». Яны былі абмеркаваны на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў з працоўнымі калектывамі вобласці.

Photo 004

На Дзятлаўшчыне адна з сустрэчаў прайшла ў зале кінатэатра «Спадарожнік». Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік упраўлення гандлю і паслугаў Гродзенскага аблвыканкама В. В. Біч і намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела інвестыцый упраўлення інвестыцый, інавацыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама А.М. Шчэбетка, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч.

Распачалася сустрэча з выступлення намесніка старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіча. Ён акрэсліў пытанні, што датычацца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 11 кастрычніка бягучага года, засяродзіў увагу на асноўных момантах выбарчага заканадаўства.
Photo 009

Аб экалагічнай культуры і тых мерапрыемствах, якія праводзяцца па яе павышэнні, расказаў галоўны спецыяліст раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А. І. Лявончык.

Тэму гандлёвага абслугоўвання закрануў у сваім выступленні начальнік упраўлення гандлю і паслугаў аблвыканкама В. В. Біч.

У час сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкай групай прадстаўнікі працоўных калектываў маглі не толькі паслухаць выступленні, але і задаць пытанні, якія іх цікавяць.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *