Дзятлава наведаў біскуп Аляксандр Кашкевіч

Падзеі

Значнай падзеяй у парафіяльным жыцці прыходу касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве стаў прыезд Біскупа Гродзенскай дыяцэзіі  Аляксандра Кашкевіча.

Сустрэча з ім распачалася з урачыстай працэсіі, якой вернікі прайшлі да касцёла, дзе Біскуп Аляксандр узначаліў Святую Імшу. У супольнай малітве  разам з прыхаджанамі касцёла Ксёндз-біскуп  папрасіў заступніцтва і апекі Найсвяцейшай Панны, яе дапамогі на шляху да сапраўднай Хрыстовай веры.

Гэтаму садзейнічаў і сакрамент бежмавання, які праз нанясенне святым алеем знаку крыжа Ксёндз-біскуп удзяліў прыхаджанам касцёла, як сімвал далейшага іх больш поўнага ўдзелу ў Хрыстовай таямніцы збаўлення, у спасланні Духа Святога. Такім чынам, праз сакрамент бежмавання вернікі становяцца  сапраўднымі сведкамі Хрыста. У пацвярджэнне  гэтага яны абавязаны несці  свет веры і свой крыж годна і з цярплівасцю — як вучыць гэтаму  Збаўца.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *