«Памяць у сэрцах і песнях»

Падзеі

Сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках культурнай акцыі «У адным страі — радок і песня», прымеркаванай да 70-годдзя Вялікай Перамогі, арганізаваны канцэртны тур па аддаленых і маланаселеных пунктах Дзятлаўшчыны.

IMG_8305a

Сваімі песнямі самадзейныя артысты, сярод якіх Ганна Харлінская, Людміла і Аляксандр Баклушыны, Ірына Цяцерына, Васіль Шпігановіч, Ірына Бакшук, Мікалай Палюшэвіч, парадавалі жыхароў Вялікай і Малой Палонкі, Раготна, Яхноўшчыны, Чырвонага Бору, Міроўшчыны, Гірычы. Удзел у акцыі таксама прынялі работнікі сектара па рабоце з моладззю Таццяна Дудкіна і Ала Чарняўская, старшыні сельскіх саветаў, да якіх належаць пералічаныя населеныя пункты, медыцынскія работнікі, работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

IMG_8354a

Удзельнікі акцыі павіншавалі вяскоўцаў з 70-годдзем Вялікай Перамогі, пажадалі ім дабрабыту і міру.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *