Дзякуй за старанную працу!

Сацыяльная сфера

Дзятлаўшчына сустрэла свята вясны і працы цырымоніяй шанавання лепшых работнікаў і арганізацый раёна. Урачыстасць праходзіла 1 мая на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве пры ўдзеле адміністрацыі раёна, дзятлаўчан і гасцей горада.

Адкрыў цырымонію і цырымоніі павітаў прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык.
— Першамай сёння не страціў сваёй актуальнасці, бо заўжды застаюцца важнымі такія паняцці, як мір і праца, – адзначыў Іван Іосіфавіч. – Па шматгадовай традыцыі сёння мы ўшаноўваем тых, хто працуе ў розных галінах народнай гаспадаркі, стварае матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, дасягае высокага прафесійнага ўзроўню. Дзякуй вам за шчырую, самаадданую працу дзеля росквіту нашага раёна і нашай роднай Беларусі.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама ўручыў лепшым працаўнікам сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару. Згодна з Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама ад 3 красавіка 2015 года №134 на аснове артыкула №40 ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” па выніках працы за 2014 год на Дошцы гонару былі змешчаны 18 фотаздымкаў лепшых перадавікоў вытворчасці раёна.

Першым прайшоў па чырвонай дарожцы і атрымаў з рук кіраўніка раёна сертыфікат аб занясенні на раённую Дошку гонару Леанід Васільевіч Анішчык. Ён быў узнагароджаны за старанную працу на пагрузчыку “Амкадор” у Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. У шэрагу лепшых працаўнікоў раёна сёлета атрымлівала ўзнагароду і наша калега – рэдактар праграмы радыёвяшчання “Дзятлава” Ірына Чаславаўна Галомзік.

IMG_8647

IMG_8652

Сярод адзначаных за старанную працу традыцыйна шмат прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці раёна. На раённую Дошку гонару сёлета занесены прозвішчы галоўнага механіка Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў Генадзя Міхайлавіча Жыха, аператара машыннага даення фермы “Таркачы” (СВК “Граніт-Агра”) Святланы Іосіфаўны Кардаш, галоўнага інжынера СВК “Жукоўшчына” Івана Іванавіча Кіслага, майстра-сырароба Дзятлаўскага сыраробнага завода Наталлі Аляксандраўны Лях, трактарыста Дварэцкага льнозавода Аляксандра Анатольевіча Мазуры, трактарыста-машыніста СВК “Дварэц-Агра” Сяргея Віктаравіча Радзюка, галоўнага заатэхніка СВК “Хвінявічы” Марыі Сяргееўны Слушко, вадзіцеля СВК “Русь-Агра” Яўгена Уладзіміравіча Ярмоша.

Таксама віншаванні, кветкі і падарункі ад калегаў па працы атрымалі дырэктар Данілавіцкага сельскага Дома культуры Святлана Міхайлаўна Грос, прыёмшчыца заказаў Дома быту гарпасёлка Казлоўшчына Валянціна Васільеўна Данільчык, настаўніца інфарматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава Святлана Іосіфаўна Кетка, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Іванаўна Ламака, вадзіцель “Будкомплекса” Людвік Уладзіслававіч Рагойжа, трактарыст Дзятлаўскага ПМС Мікалай Цімафеевіч Савіч, медыцынская сястра траўматалагічнага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Іванаўна Семяновіч.

Акрамя таго, за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна занесены калектывы Вензавецкага сельвыканкама (старшыня Алег Іванавіч Шымко), СВК “Жукоўшчына” (старшыня Іван Аляксандравіч Свіб), Дзятлаўскага ПМС (дырэктар Віктар Уладзіміравіч Адамчык), сярэдняй школы №1 горада Дзятлава (дырэктар Наталля Сяргееўна Белавус).

Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік раёна узнагародзіў пераможцам працоўнага спаборніцтва. Сярод установаў дашкольнай адукацыі раёна ўзнагароды атрымаў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава, сярод установаў культуры – Дзятлаўскі раённы Дом культуры, сярод бібліятэк раёна – Дварэцкая сельская бібліятэка, сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў – Жукоўшчынскі ФАП, сярод амбулаторна-паліклінічных установаў раёна – Парэцкая амбулаторыя.

Па выніках штогатовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму лепшымі сталі калектывы ВУ “Дзятлаварайгаз” (суб’екты гаспадарання колькасцю да 100 чалавек), КУП “Дзятлаўскае ПМС” (суб’екты гаспадарання колькасцю да 300 чалавек), СВК “Граніт-Агра” (суб’екты гаспадарання колькасцю звыш 300 чалавек).

Свята вясны і працы стала добрай нагодай для ўручэння прафсаюзных узнагародаў. З рук старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Даміравіча Сатарава Ганаровыя граматы атрымалі кіраўнікі прафсаюза работнікаў лясной гаспадаркі – Аляксей Мечыслававіч Урбановіч і прафсаюза работнікаў культуры – Марына Леанідаўна Бортка.

IMG_8934

IMG_8940

Старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюзўа работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Фёдаравіч Казак узнагародзіў юбілейным медалём “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” старшыню прафкама СВК “Войневічы” Марыю Сцяпанаўну Белуш.

IMG_8954

Музычныя падарункі прысутным зрабілі работнікі Дзятлаўскага Дома культуры і школьнікі раёна.

Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *