Опубликовал

БЕЛАРУСЬ І РАСІЯ РАЗАМ ПЕРААДОЛЕЮЦЬ ЛЮБЫЯ ЦЯЖКАСЦІ

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на двухбаковай сустрэчы ў Маскве, што папярэднічае пасяджэнню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што перспектывы супрацоўніцтва неаднаразова абмяркоўваліся не толькі ў двухбаковым фармаце, але і на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя пытанні ўзнімаліся і на нядаўняй сустрэчы ў Сочы, дзе закраналася ў тым ліку ўкраінская праблематыка. У час пасяджэння разглядаліся таксама бюджэтныя пытанні, вынікі выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2014-2015 гады. Было ўнесена ў парадак дня і дадатковае пытанне, якое датычылася плана мерапрыемстваў урадаў Беларусі і Расіі па паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага. Гэтым ордэнам узнагароджваюцца вядомыя расійскія і замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дзелавой супольнасці замежных дзяржаваў за заслугі ў супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй і аказанні садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці.

БелТА

0 0 647 09 Март, 2015 Падзеі Март 9, 2015

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *