Выяўлены парушэнні

КДК

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзена праверка ўстановы аховы здароўя “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”, у ходзе якой устаноўлены шэраг парушэнняў і недапрацовак. Асаблівай увагі заслугоўваюць факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Так, мела месца аказанне платных медыцынскіх паслугаў працаўнікамі, якія ўтрымліваюцца за кошт сродкаў бюджэту і выконваюць платныя медыцынскія паслугі ў свой асноўны працоўны час, што прывяло да незаконнага атрымання і расходавання сродкаў бюджэту на аплату працы работнікаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць платныя медыцынскія паслугі, з улікам стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у суме 22,0 млн. рублёў.

У выніку няправільнага разліку каэфіцыента для аднаўлення выдаткаў у бюджэт не былі адноўлены ў даход бюджэту выдаткі ад аказання платных медыцынскіх паслугаў з улікам стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у суме 273,3 млн. рублёў.

Акрамя таго, з парушэннем бюджэтнага заканадаўства і лакальных нарматыўных актаў установы неабгрунтавана была налічана і выплачана за кошт сродкаў раённага бюджэту прэмія за развіццё платных паслугаў. У выніку дзеянняў службовых асобаў установе нанесены страты ў суме 8 млн. рублёў.

Установай было дапушчана выкарыстанне бюджэтных сродкаў з парушэннем бюджэтнага заканадаўства ў частцы спагнання выдаткаў па ўтрыманні і эксплуатацыі памяшканняў, якія здаюцца ў арэнду, і бязвыплатнае карыстанне імі. У парушэнне нормаў заканадаўства ў заключаных дагаворах арэнды і бязвыплатнага карыстання ўстановай не быў вызначаны парадак пакрыцця расходаў па супрацьпажарнай ахове. Адзначаныя выдаткі былі цалкам аплачаны за кошт бюджэтных асігнаванняў арэндадаўцы. У выніку за перыяд з студзеня 2013 года па кастрычнік 2014 года не выстаўлена на пакрыццё арандатарам выдаткаў з улікам стаўкі рэфінансавання, устаноўленай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, у суме 2 млн. рублёў.

Мелі месца факты накіравання ў службовыя камандзіроўкі на спецыяльным аўтатранспарце “медыцынская дапамога” вадзіцеляў для афармлення дакументацыі, атрымання свяцільняў, запчастак, будматэрыялаў і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, супрацоўнікаў для ўдзелў у семінарах і нарадах.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 №776 “Аб упарадкаванні выкарыстання службовых і спецыяльных аўтамабіляў” для забеспячэння дзейнасці юрыдычнай асобы, у тым ліку для службовых паездак кіраўніка (яго намеснікаў) і іншых работнікаў юрыдычнай асобы выкарыстоўваецца легкавы аўтамабіль катэгорыі “службовы”.

У выніку залішне спісана бензіну колькасцю 1552,3 літра і незаконна расходованы сродкі бюджэту з улікам стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у памеры 16 млн. рублёў.

Установай, асноўнай задачай якога з’яўляецца ахова і абарона здароўя людзей, дапушчана незахаванне патрабаванняў санітарных правілаў, нормаў і гігіенічных нарматываў: пры абслугоўванні пацыентаў у стаматалагічным аддзяленні паліклінікі ўстановы доктарам не выкарыстоўваліся індывідуальныя пальчаткі пры аказанні стаматалагічнай дапамогі розным пацыентам, зубны доктар знаходзіўся на працоўным месцы без зменнага абутку, і іншыя факты.

Акрамя таго, устаноўлены факты парушэння ўстаноўленага парадку вядзення кнігі ўліку праверак, выкарыстання, у тым ліку ўліку, бланкаў строгай справаздачнасці, вядзення бухгалтарскага ўліку, парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, парадку збору, захоўвання, уліку і рэалізацыі чорных і каляровых металаў, невыканання абавязковых патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне будаўнічай дзейнасці пры эксплуатацыі будынкаў, зямельнага заканадаўства.

Па выніках праверкі службовыя асобы ўстановы за дапушчаныя парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, ажыццяўляецца вяртанне сумаў незаконна атрыманых бюджэтных сродкаў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *