Прафілактыка алкагольнай залежнасці

Падзеі

З 20 па 25 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне пройдзе акцыя «Адмоўся ад ста грамаў», скіраваная на прафілактыку алкагольнай залежнасці. Мерапрыемства ставіць на мэце яшчэ раз звярнуць увагу на надзённую праблему, інфармаваць насельніцтва аб негатыўных наступствах алкаголю. А іх — шэраг .

Па-першае, алкаголь знішчае нервовыя клеткі галаўнога мозга: 1 літр піва забівае амаль 6000 нервовых клетак, 100 грамаў гарэлкі — 7000. Паверхня галаўнога мозгу алкаголіка, як сведчаць патолагаанатамы, нагадвае лямцавую паверхню, якую паела моль.

Злоўжыванне спіртнымі напоямі вядзе да фемінізацыі мужчын і мускулінізацыі жанчын: у мужчын з’яўляюцца некаторыя жаночыя прыкметы — разрастаюцца грудныя залозы, пашыраецца таз, а жанчыны становяцца больш «мужнымі» — у іх грубеюць голас, характар, з’яўляецца расліннасць на твары.

Ужыванне 125 мл віна штодзённа на 168% павышае  шанц атрымаць рак ротавай поласці і горла.

Зачацце ў нецвярозым стане вядзе да нараджэння дзіцяці з псіхічнымі адхіленнямі. Прытым рызыку стварае і невялікая доля алкаголю.

Для нараджэння паўнацэнных дзяцей мужчына не павінен ужываць алкаголь на працягу 1-2 гадоў. Для жанчыны гэты тэрмін яшчэ большы.

К.ЯКІМЧЫК,

доктар-нарколаг Дзятлаўскай раённай бальніцы

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *