7 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Падзеі

Паважаныя калегі і ветэраны галіны!

Напярэдадні нашага прафесійнага свята мне выпала цудоўная магчымасць выказаць усім работнікам вытворчага ўпраўлення “Дзятлаварайгаз” вялікую ўдзячнасць за добрасумленную і выніковую працу, вернасць абранай прафесіі, самаадданасць працы.

Знамянальна, што сёлета прафесійнае свята супадае з 55-годдзем газіфікацыі Гродзенскай вобласці. Віншую вас з гэтым юбілеем і Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, ад душы жадаю калектыву здароўя, дабрабыту, плённай працы і ўсяго добрага.

Няхай над вамі заўжды будзе мірнае неба, а ў сем’ях пануе спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

З павагай,

дырэктар ВУ “Дзятлаварайгаз”

Уладзімір Аляксандравіч Сіняк

IMG_0131

ГАВОРАЦЬ ЛІЧБЫ

Кожны новы год вытворчае ўпраўленне “Дзятлаварайгаз” запісвае ў гісторыю новымі працоўнымі дасягненнямі і перамогамі. Згадаем тыя з іх, якімі адзначыўся для арганізацыі 2014-ы:

— сёлета пракладзена 1700 метраў размеркавальнага газаправода ў вёсцы Курпяшы;

— праведзены пуск газу ў 72-кватэрны жылы дом ЖБСК №17 “Фаварыт” па вуліцы Навагрудскай у горадзе Дзятлаве;

— газіфікаваны 4 жылыя дамы ў аграгарадку Круцілавічы (СВК “Граніт-Агра”);

— заменена абсталяванне на газарэгулятарным пункце №22 у Казлоўшчыне, а таксама 9 адключальных прыладаў на вонкавых газаправодах Дзятлаўскага раёна;

— у насельніцтва праведзена замена больш як 200 адзінак газавага абсталявання, што адпрацавала свой нарматыўны тэрамін;

— комплексна абследаваны 80 кіламетраў падземных газаправодаў;

— зроблены бягучы рамонт будынка газаразмеркавальнага пункта №10 у аграгарадку Хвінявічы.

АД ПАКАЛЕННЯ ДА ПАКАЛЕННЯ

Той, хто прыйшоў працаваць у газавую галіну, як правіла, застаецца верным сваёй справе назаўжды. Уцешна тое, што па прыкладзе сваіх бацькоў у вытворчае ўпраўленне “Дзятлаварайгаз” прыходзяць працаваць дзеці, тым самым пачынаючы ў арганізацыі працоўныя дынастыі.

Віталь Казлянкоў два месяцs працуе тут слесарам службы па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў і газакарыстальнага абсталявання. Цяпер ён калега свайго таты, электрагазазваршчыка 6-га разраду, лаўрэата міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства Васіля Мікалаевіча Казлянкова, які прысвяціў газавай службе 8 гадоў добрасумленнай працы.

Справу свайго бацькі, электрагазазваршчыка 6-га разраду Анатоля Уладзіміравіча Саланца, працягвае яго сын. Дзмітрыю Саланцу ёсць куды “расці”: ён працуе ў арганізацыі тры месяцы і мае 3-ці разрад электрагазазваршчыка. Усе працоўныя поспехі ідасягненні – яшчэ наперадзе.

Аператарам ЭВМ пакуль толькі пару месяцаў працуе Яўген Латушка. Звязаць сваё жыццё з газіфікацыяй натхніў бацькаў прыклад: яго тата, вадзіцель першага класа Вячаслаў Станіслававіч Латушка, больш за шэсць год працуе ў вытворчым упраўленні “Дзятлаварайгаз”.

Падрыхтавала да друку Няталля Авярчук

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *