З прычыны дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, якая праводзіцца з 1 ліпеня 2016 года, распрацавана Пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2016 года № 16 «Аб некаторых пытаннях вылічэння падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў з прычыны дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і аб унясенніі зменаў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь». Пастановай устанаўліваецца парадак запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках, зборах, падаваемых з 1 ліпеня 2016 года.
Так, прадугледжваецца, што паказчыкі адлюстроўваюцца ў беларускіх рублях у грашовых знаках узору 2000 года (гэта значыць у недэнамінаваных грашовых адзінках):
— у падатковых дэкларацыях (разліках), а таксама ў іншых дакументах, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў, за падатковыя (справаздачныя) перыяды са студзеня па чэрвень 2016 года, тэрмін падачы якіх устаноўлены з 1 ліпеня 2016 года;
— у падатковай дэкларацыі (разліку) па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў за ліпень 2016 года ці за III квартал 2016 года. Тым самым забяспечваецца адзіны парадак запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў незалежна ад таго, падаецца гэта падатковая дэкларацыя (разлік) да дэнамінацыі (па 30 чэрвеня 2016 года ўключна) або ў перыяд яе правядзення (1 ліпеня 2016 года);
— у падатковых дэкларацыях (разліках) з унесенымі зменамі і дапаўненнямі за падатковыя (справаздачныя) перыяды да 1 студзеня 2016 года.
У іншых выпадках паказчыкі ў падатковых дэкларацыях (разліках), падаваемых з 1 ліпеня 2016 года, адлюстроўваюцца ў беларускіх рублях узору 2009 года (гэта значыць у дэнамінаваных грашовых адзінках).
Плацельшчыкам, якія ажыццяўляюць выплату падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў у безнаяўным парадку, варта ўлічваць палажэнні пастановы праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2016 года № 266 «Аб асаблівасцях правядзення плацяжоў і работы банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый з разліковымі і іншымі дакументамі ў сувязі з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і ўнясенні змены і дапаўненняў у інструкцыю аб банкаўскім пераводзе», паводле якога з 1 ліпеня 2016 года безнаяўныя разлікі здзяйсняюцца ў беларускіх рублях і капейках.
Пастановай таксама ўнесены змены і дапаўненні ў пастанову Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2003 года № 13 «Аб акругленні сумаў падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў і іншых абавязковых плацяжоў», якія ўстанаўліваюць парадак акруглення сум падаткаў, збораў (мытаў), пеняў, штрафаў і іншых абавязковых плацяжоў, што выплачваюцца фізічнымі асобамі наяўнымі грашовымі сродкамі, да цэлай капейкі.
Так, выплата названых плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі з 1 ліпеня 2016 года здзяйсняецца фізічнымі асобамі ў грашовых знаках узору 2009 года з акругленнем сумаў да цэлай капейкі ў наступным парадку:
— калі дробавая частка капейкі складае меней 0,5 капейкі, то сума памяншаецца да цэлай капейкі;
— калі дробавая частка капейкі складае 0,5 капейкі і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі.
Аналагічны парадак ужываецца пры вылічэнні фізічнымі асобамі сумаў падаткаў, збораў (мытаў), а таксама пры вылічэнні (налічэнні, накладанні) падатковымі органамі такім асобам падлеглых выплаце ў бюджэт сумаў падаткаў, збораў (мытаў), пеняў і штрафаў, у тым ліку па актах праверак, якія праводзяцца падатковымі органамі.
Пастановай унесены змены ў формы падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках, зборах, устаноўленыя пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2014 года № 42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (мытаў), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх здзяйсняюць падатковыя органы».
Формы падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках, зборах дапоўнены пазнакаю «У дэнамінаваных грашовых адзінках». Таксама вартасныя паказчыкі ў такіх падатковых дэкларацыях (разліках) павінны паказвацца ў рублях з двума знакамі пасля коскі.
Нормы пастановы ўступілі ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.
Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне
Два дня в Гродно, третий - на Августовском канале: что ждет гостей и участников XV…
Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…