Год беларускай жанчыны праходзіць на Дзятлаўшчыне пад эгідай пашаны да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва розных прафесій і сфер народнай гаспадаркі.

Напярэдадні Дня сям’і падзякай старшыні Савета Рэспублікі была адзначана начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

Каб перадаць высокую ўзнагароду, на Дзятлаўшчыну прыехаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.

– Рады ўручыць гэту падзяку прадстаўніцы Дзятлаўшчыны. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава засталася пад вялікім уражаннем ад наведвання вашага раёна і часта ставіць у прыклад яго як утульны, прыгожы і прагрэсіўны. Гэта заслуга ўсіх жыхароў і кіраўніцтва, якое душой хварэе за працвітанне гэтай зямлі. Ужо два гады я прыязджаю сюды і з радасцю адзначаю, што раён не стаіць на месцы, з кожным днём пераўвасабляецца, абнаўляецца, – адзначыў Андрэй Пятровіч. – Я выконваю шаноўную місію – узнагародзіць за выніковую працу вас, чыімі стараннямі і прафесіяналізмам робіцца ўклад у будучыню краіны – выхаванне падрастаючага пакалення. У час візітаў на Дзятлаўшчыну я неаднаразова наведваў навучальныя ўстановы адукацыі, дзе створаны і падтрымліваюцца ўсе ўмовы для таго, каб адукацыйны працэс быў камфортным і эфектыўным. У гэтым і ваша вялікая заслуга. Дзякуй за працу і шчырае сэрца!

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, які адзначыў, што ўся Дзятлаўшчына ганарыцца сваёй зямлячкай, якая сама прайшла шлях педагога, дырэктара школы і на сваім вопыце пабудавала эфектыўную стратэгію развіцця і ўдасканалення педагагічнай работы ў раёне.

Прыемную падзею з Марынай Яўгеньеўнай раздзялілі яе калегі – кіраўнікі ўстановаў адукацыі раёна. Яны павіншавалі начальніка аддзела адукацыі з узнагародай, падзякавалі за падтрымку і плённае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Наталля АВЯРЧУК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины #нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации