На Дзятлаўшчыне прайшоў юбілейны 35-ы абласны конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод прадаўцоў магазінаў спажывецкай кааперацыі. Яго ўдзельнікамі выступілі 24 прафесіяналы гандлю з усіх раёнаў Гродзеншчыны.

На галоўнай сцэне Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла цырымонія закрыцця конкурсу і ўзнагароджання пераможцаў.

Усе канкурсанты былі адзначаны дыпломамі “За ўдзел”, падарункамі ад спонсараў мерапрыемства – топавых харчовых прадпрыемстваў краіны, сярод якіх – ААТ “Беллакт”, “Молочный Мир”, “”Скідзельскі цукровы камбінат”, “Гродзенскі мясакамбінат”, “Слонімскі мясакамбінат”, “Слодыч”, “Лідскае піва”, Віцебская бройлерная птушкафабрыка і іншыя.

У намінацыі “Прафесійнае майстэрства” была адзначана Аксана Гінак (Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства), у намінацыі “Знаўцы” – Ірына Шаўкунова (Мастоўскі філіял), Бажэна Ілюкевіч (Лідскі філіял), “Прыз журы” – Сяргей Дубай (Зэльвенскі філіял). Лепшы камандны вынік паказала зборная Шчучынскага філіяла, якая таксама, як і іншыя прызёры, была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.

Прызавыя месцы  сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў размеркаваліся наступным чынам: пераможцамі конкурсу “Лепшы па прафесіі” сталі Дар’я Жукава (Шчучынскі філіял) і Яўгенія Дэмбоўская (Лідскі філіял); дыпломам ІІ ступені адзначаны Вольга Несцяровіч (Слонімскі філіял), Аксана Забароўская (Шчучынскі філіял); дыпломам ІІІ ступені – Вольга Альховік (Мастоўскі філіял), Вікторыя Ланкевіч (Гродзенскі філіял).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации