7 мая па месцах баявой славы Дзятлаўшчыны ў рамках акцыі “Народнае ўскладанне” вахту памяці ажыццявілі дэпутаты вучнёўскай палаты моладзевага савета пры раённым Савеце дэпутатаў, удзельнікі раённых моладзевых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “БРПА”.

Стартавала патрыятычная акцыя ў гарадскім парку каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай арміі і партызан, загінулых пры вызваленні Дзятлаўшчыны, і помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

Прысутных павіталі галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Бічэль, каардынатар моладзевага савета, яна ж старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Мы накіроўваемся ў раённы аўтобусны маршрут памяці “Спадчына Вялікай Перамогі”, прысвечаны 81-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У час паездкі наведаем памятныя мясціны нашага раёна, каб ускласці кветкі, запаліць лампады. Гэта будзе выказваннем нашай глыбокай памяці, бязмернай павагі і пашаны да тых, хто абараняў Радзіму, і  мірных жыхароў, якія пацярпелі ў суровыя ваенныя гады.  

Хвілінай маўчання ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць вызваліцеляў, усклалі кветкі да магіл, запалілі на мемарыяле лампады – маленькія сімвалы Вечнага агню памяці аб героях.

Урачыстыя цырымоніі ўшанавання абаронцаў айчыны і землякоў, загінулых у гады ваеннага ліхалецця, навучэнцы і дарослыя правялі таксама каля абеліска Славы райцэнтра, помнікаў землякам у гарадскім пасёлку Наваельня, аграгарадках Раклевічы, Круцілавічы, Дварэц. 

Удзельнікі вахты памяці падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай спадчыны беларускага народа і значнасці праекта для падрастаючага пакалення.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации