7 мая, напярэдадні Свята дзяржаўнай сімволікі, у кінатэатрах нашай краіны адбылася прэм’ера кінастужкі “Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь”, якая расказвае аб яго стварэнні, значэнні як сімвала нацыянальнай адпаведнасці і культурнай спадчыны.

Паказ наведалі навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.











Яны землякі падзяліліся ўражаннямі ад прагляду.
Лізавета Таўрэль, педагог сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча:

– Даведацца аб дзяржаўнай сімволіцы на словах для дзяцей адно, зусім іншае – убачыць і адчуць, як і чаму адбываліся гістарычныя падзеі, мяняўся змест гімна. Свята дзяржаўных сімвалаў краіны мае надзвычай вялікае значэнне. Важна, каб падрастаючае пакаленне ведала яго сэнс, памятала гісторыю стварэння дзяржаўных сімвалаў і магло пра гэта расказаць ужо сваім дзецям. Падобныя кінасюжэты выхоўваюць грамадзянскасць і патрыятызм. Навучэнцам цікава ўсё пабачыць на вялікім экране: калі адкрываецца цэлая панарама, тады і эмоцыі больш глыбокія. Важна, што кінатэатр яны наведваюць усім класам, а па дарозе ў школу могуць абмеркаваць стужку, выдзеліць для сябе больш цікавыя факты і моманты.
Яўгенія Раманава, навучэнка 4 класа:

– Кінатвор мне спадабаўся, бо паслядоўна раскрывае гісторыю з’яўлення Дзяржаўнага гімна нашай краіны: хто і калі напісаў музыку, словы. Гэтым зацікавілася дзяўчынка – гераіня кіно, разам з якой і мы ажыццявілі “падарожжа”, атрымалі адказы на многія пытанні.
Дзяніс Рашчупкін, навучэнец 4 класа:

– Мяне зацікавіла кіно, бо яно пазнавальнае, паслядоўна і зразумела тлумачыць, як ствараўся наш гімн у тым выглядзе, які чуем сёння. Асабліва ўразіла, як шмат было аўтараў, якія прапаноўвалі свае тэксты, і наколькі складана было выбраць канчатковы варыянт.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае