На пасяджэнні райвыканкама разгледзелі рэалізацыю Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2018 года № 399 па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўшчыны.

Як адзначыў кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі, дзяржавай створаны неабходныя ўмовы для выхаду сельскагаспадарчых арганізацый на больш эфектыўную работу, што дазваляе забяспечыць станоўчую дынаміку вытворчасці валавой прадукцыі ў гаспадарках, у дачыненні да якіх ажыццяўляюцца меры па фінансавым аздараўленні. Для сельгаспрадпрыемстваў прадугледжаны прэферэнцыі, у тым ліку растэрміноўка пагашэння запазычанасці па вяртанні бюджэтных пазык, па выплаце падаткаў, за энергарэсурсы. Меры, якія прымаюцца, даюць станоўчыя вынікі.

Працэдура фінансавага аздараўлення ў 2025 годзе праводзілася ў дзвюх гаспадарках Дзятлаўскага раёна: КСУП “Хвінявічы” і ААТ “Дварэц-Агра”.

ААТ “Дварэц-Агра” па выніках работы за 2025 год выканала вытворчыя і фінансавыя паказчыкі, устаноўленыя ў бізнес-плане фінансавага аздараўлення на 2020-2028 гады, за выключэннем вытворчасці бульбы. Пры планавым паказчыку 1601 тона вырашчана 554 тоны (34,6 % да плана) за кошт памяншэння пасяўной плошчы бульбы на 25 гектараў і зніжэння ўраджайнасці. Паказчыкі бізнес-плана па вытворчасці прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы выкананы на 114 %, малака – 147,4 %, збожжа – 122,2 %, рапсу – 151 %.

Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах у сельгаспрадпрыемстве склаў 107,2 % пры ўстаноўленым заданні 105,1 %.

Па канчатковым фінансавым выніку атрыманы прыбытак, аднак у асноўным ён забяспечаны за кошт аказання ААТ “Дварэц-Агра” дзяржаўнай падтрымкі са сродкаў бюджэту і спонсарскай дапамогі ААТ “Молочный мир”, у тым ліку на будаўніцтва жывёлагадоўчых аб’ектаў. Таксама ААТ “Молочный мир” бязвыплатна перадало ААТ “Дварэц-Агра” сельскагаспадарчую тэхніку.

Па выніках работы за 2025 год КСУП “Хвінявічы” не забяспечыла ў поўным аб’ёме выкананне вытворчых паказчыкаў, прадугледжаных бізнес-планам па фінансавым аздараўленні на 2019-2027 гады. Валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур склала 82,4 % да плана, бульбы – 50,2 %, рапсу – 23,5 %, цукровых буракоў – 98,1 %. Вытворчыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі выкананы: вытворчасць прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 103,1 %, малака – 135 % да бізнес-плана.

У 2025 годзе КСУП “Хвінявічы” аказвалася дзяржаўная падтрымка з раённага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў бюджэту аплачана набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі.

Гэта дазволіла гаспадарцы па канчатковым фінансавым выніку атрымаць прыбытак, вышэйшы за паказчык бізнес-плана ў пяць разоў.

Каэфіцыенты плацежаздольнасці ААТ “Дварэц-Агра” і КСУП “Хвінявічы” адноўлены.

Застаюцца на кантролі яшчэ дзве гаспадаркі раёна – у 2020 годзе ў рамках Указа № 399 праведзена рэарганізацыя рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” шляхам далучэння неплацежаздольнага КСУП “Русь-Агра” (цяпер СГФ “АграМілк”) і ААТ “Граніт-Агра” шляхам далучэння КСУП “Белагурна”. За імі захаваліся абавязацельствы па пагашэнні адтэрмінаванай рэструктурызаванай запазычанасці.

Па выніках 2025 года ААТ “Граніт-Агра” не пагасіла яе ў поўным аб’ёме. Кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Лашко запэўніў, што запазычанасць будзе закрыта да канца мая.

****

На пасяджэнні райвыканкама было разгледжана яшчэ адно пытанне – аб рабоце пастаянна дзеючай камісіі па арганізацыі сістэмнага кантролю за харчаваннем ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна.

Даведачна. Сетка аб’ектаў харчавання ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна прадстаўлена 20 харчблокамі, з іх 7 – у дашкольных установах, 12 – ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і адзін – у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У 2025-2026 навучальным годзе арганізавана харчаванне для 2560 дзяцей. Укамплектаванасць харчблокаў кадрамі складае 98,2 %, застаюцца вакантнымі 1,25 штатныя адзінкі. Чацвёрты кваліфікацыйны разрад і вышэйшы маюць 43 работнікі, што складае 97,7 %.

У рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў харчавання ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна на 2024-2026 гады праведзены неабходныя рамонтныя работы ва ўсіх аб’ектах харчавання, установы аснашчаны дастатковай колькасцю абсталявання, посуду, інвентара, мэблі. На бягучы рамонт з пераабсталяваннем вытворчых цэхаў, складскіх, бытавых і падсобных памяшканняў харчблока ў Казлоўшчынскім дзіцячым садзе затрачана 114810,72 рубля з заменай тэхналагічнага і дапаможнага абсталявання (14,65 тыс. руб.), халадзільнага абсталявання (1,28 тыс. руб.), кухоннага і сталовага посуду (933,7 руб.). У Круцілавіцкую базавую школу набыта пасудамыечная машына (5,4 тыс. руб.). Пазапланава набыты пасудамыечная машына ў гімназію № 1 горада Дзятлава (5,6 тыс. руб.), чатыры модульныя кандыцыянеры ў дзіцячы сад № 1, гімназію № 1 горада Дзятлава, сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча (4,75 тыс. руб.). На 2026 год запланаваны бягучы рамонт харчблока ў Дварэцкай сярэдняй школе.

Міжведамаснай камісіяй ажыццяўляецца штомесячны кантроль за выкананнем патрабаванняў у арганізацыі харчавання навучэнцаў. Сёлета пры правядзенні маніторынгу выяўлены шэраг недахопаў і парушэнняў.

Па яго выніках да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты пяць работнікаў.

Прадоўжана работа па правядзенні мерапрыемстваў, якія перашкаджаюць учыненню крадзяжоў прадуктаў харчавання: ажыццяўляецца кантрольнае ўзважванне гатовых страў; ва ўстановах адукацыі вядзецца штодзённы аналіз якасці харчавання; аналізуецца колькасць харчовых адходаў. Штомесяц праводзіцца выбарачная інвентарызацыя (зняцце рэшткаў) харчовых прадуктаў работнікамі ўстановаў адукацыі, членамі камісіі. За лістапад 2025 – сакавік 2026 года праведзена 153 інвентарызацыі. Разам з тым зафіксаваны два факты крадзяжу прадуктаў у адной з установаў адукацыі.

– Выяўленыя недахопы, у тым ліку парушэнні санітарна-гігіенічных патрабаванняў, сведчаць аб неабходнасці ўзмацнення ўнутранага кантролю, персанальнай адказнасці кіраўнікоў установаў адукацыі за вынікі работы па арганізацыі харчавання, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации