У выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел людзі, якія ўдзельнічалі ў жыцці і станаўленні суверэннай Беларусі. На ўчастку для галасавання № 14 у аграгарадку Жукоўшчына прагаласаваў наш зямляк Васіль Сцяпура, які ў розныя часы працаваў кіраўніком калгаса “1 Мая”, старшынёй Воранаўскага райвыканкама, першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, быў дэпутатам. Імя Васіля Ігнатавіча занесена ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна. Ён расказаў аб сямейнай традыцыі, звязанай з выбарамі:

– Заўсёды хаджу на выбары, гэту любоў прывілі ў дзяцінстве бацькі. У далёкія 60-я гады, калі ў вёсцы было шмат снегу, сюды пад’язджаў гусенічны трактар з вазком і адвозіў усіх жадаючых з Раманавічаў, дзе я нарадзіўся, у Хвінявічы. І цяпер заўсёды ходзім на ўчастак рабіць свой выбар на карысць квітнеючай, перспектыўнай, светлай, роднай нашай Беларусі.

Мне даводзілася шмат дзе пабываць у Еўропе, неаднойчы працаваць у якасці міжнароднага наглядальніка і самому сустракаць замежных наглядальнікаў, калі кіраваў раёнам. Усе людзі, з якімі давялося пагутарыць, адзначалі чысціню і парадак у нашай краіне, а таксама празрыстасць і законнасць беларускіх выбараў.

За гады службовай дзейнасці я шмат чаго пабачыў: і цяжкія часы 90-х, і перыяд станаўлення краіны, калі вырашаўся лёс сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў. У Беларусі змаглі захаваць усё і памножыць набыткі, сталі будаваць прыгожыя аграгарадкі, як наша Жукоўшчына, жыллё для вяскоўцаў.

Сёння ў беларусаў ёсць усё, каб жыць спакойна і камфортна: у нас, пенсіянераў, – высокія пенсіі, у магазінах – шырокі выбар любых тавараў. Усе, хто добра працаваў, так і мае. 

Жадаю ўсім беларусам зберагчы набыткі старэйшых пакаленняў і паможыць іх сваімі ўласнымі дасягненнямі. Міру, дабра і шчасця ўсім!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации