Добры настрой і песні ў асноўны дзень галасавання дораць выбаршчыкам работнікі культуры і самадзейныя артысты. Творчыя калектывы Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, народны хор ветэранаў “Ветэраны ў страі” пабывалі з канцэртнымі праграмамі на ўчастках у Дзятлаве. Для сельскіх жыхароў выступленні падрыхтавалі мясцовыя Дамы культуры.

Традыцыйна ў дзень выбараў працуюць і гандлёвыя кропкі.

Арганізатары падрыхтаваліся грунтоўна: у продажы ёсць выпечка, салодкія прысмакі, свежая садавіна і агародніна, прадукцыя ўласнай вытворчасці Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, а таксама сувеніры з беларускай сімволікай – блакноты, ручкі, сцягі.

– Прагаласаваўшы, людзі абавязкова заходзяць і ў буфет, – адзначае прадавец Наталля Гоман. – Асартымент у нас шырокі. Дзятлаўчане вельмі любяць мясцовую выпечку, вялікім попытам карыстаюцца беляшы, дзяцей вабяць цукеркі і пячэнне, салодкія напоі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации