На ўчастак для галасавання № 8 у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча ў нядзелю дзятлаўчане ідуць з самага ранку. Як зазначаюць члены камісіі і наглядальнікі, усе людзі з цудоўным настроем, усміхаюцца, прыходзяць цэлымі сем’ямі, з дзеткамі, якім цікава самім укінуць бюлетэнь, моладзь і старэйшае пакаленне.

– Я прыйшла сёння аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта, бо люблю сваю краіну, ганаруся ёю і хачу, каб і далей у нас было гэтак жа спакойна і стабільна. Таму нам патрэбен моцны кіраўнік.

Я прывяла і сваіх унукаў паказаць, як адбываюцца выбары. Няхай растуць сапраўднымі патрыётамі, – падзялілася Вольга Чэнтук.
З маленькім сынам Цімурам прыйшла Анастасія Коджаоз:

– Я заўжды прыходжу галасаваць, разумею, што гэта не проста фармальнасць, а вельмі важная палітычная падзея, ад якой залежыць якасць жыцця і маёй сям’і, і развіццё усёй краіны. Сыну вельмі спадабаўся канцэрт, зазірнулі мы і ў буфет, дзе парадаваў вялікі выбар тавару.













Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы