У датэрміновым галасаванні на Дзятлаўшчыне прымае ўдзел кіраўніцтва раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік аддаў свой голас на малой радзіме ў Казлоўшчыне.

Дзмітрый Расціслававіч расказаў, чаму заўсёды ўдзельнічае ў выбарах:

– Галасаваць на выбарах – гэта не проста права, а абавязак, магчымасць не заставацца абыякавым. Гэта голас сапраўднага грамадзяніна, які любіць сваю краіну, хоча бачыць яе квітнеючай і свабоднай. Наша Дзятлаўшчына развіваецца, як і ў цэлым уся краіна. Нашы дасягненні – не проста лічбы і статыстычныя даныя, гэта рэальнасць, якую жыхары раёна бачаць на свае вочы. Мой голас – за гэту будучыню, далейшае развіццё, стабільнасць, суверэнітэт, магчымасць самім будаваць свой шлях. І, вядома ж, за мірнае стварэнне. Каб кожны новы дом, новы аб’ект, парк прыносіў радасць і дабрабыт нашым людзям.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации