У датэрміновым галасаванні найперш стараюцца прыняць удзел тыя, хто 26 студзеня будзе заняты па сваіх службовых, прафесійных абавязках або асабістых справах.
Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель, як і ўсе грамадзяне Беларусі, прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з жонкай, каб прагаласаваць: у нядзелю ён будзе весці богаслужэнне ў храме і займацца справамі прыходу.

– Лічу, што прыйсці на выбары – гэта не проста грамадзянскі, а свяшчэнны абавязак беларусаў. Мы павінны быць адказнымі за лёс сваёй дзяржавы. Узгадаем, што нараджэнню Хрыста папярэднічала тое, што святая сям’я адправілася ў Віфлеем, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – там ішоў перапіс насельніцтва. Кожны з нас, хто называецца хрысціянінам, падобны да Божай Маці і Іосіфа, у гэтыя дні павінен прыняць удзел у лёсавызначальнай дня нашай краіны падзеі – выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – адзначыў Іаан Кісель.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы