Пытанне: ці праводзіцца ў нашым раёне прафілактычная работа з асобамі, якія стаяць на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:
– Такая работа вядзецца рэгулярна ў адпаведнасці з указаннем “Аб дадатковых мерах прафілактычнага ўздзеяння”. Так, напрыклад, у студзені праваахоўнікамі па месцы жыхарства наведаны грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама; асобы, за якімі ўстаноўлены або можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд; асобы, асуджаныя да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, выяўлены парушэнні прэвентыўнага нагляду. У рамках правядзення мерапрыемстваў абвешчаны і ўжыты ахоўныя прадпісанні, таксама абвешчаны рашэнні аб пастаноўцы на прафілактычны ўлік. Праводзіліся медыцынскія агляды грамадзян для накіравання ў ЛПП, зроблены папярэджанні аб накіраванні ў працоўны прафілакторый. Забяспечана наведванне ўсіх жылых памяшканняў, якія стаяць на ўліку як “прытон”.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga