Пытанне: якая адказнасць прадугледжана дзеючым заканадаўствам за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– За невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, што прывяло да ўчынення непаўналетнім дзеяння, што змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства, прадугледжаны штраф да дзесяці базавых велічыняў. А за невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў або па забеспячэнні яго суправаджэння паўналетняй асобай у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём прыйдзецца заплаціць штраф у памеры да дзвюх базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga