Кожны з нас так ці інакш штодня сутыкаецца з работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А яе служба 115 цяпер з’яўляецца галоўным сувязным звяном паміж жыхарамі раёна і спецыялістамі ЖКГ. Пра тое, як наладжана дзейнасць гэтага важнага сэрвісу, пагаварылі з дырэктарам Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васілём Пецюком.

– Служба 24/7?

– Гэта так. Адзіны кароткі нумар 115 функцыянуе кругласутачна, без тэхнічных паўз. У любы момант – днём ці ноччу – жыхар раёна мае магчымасць праінфармаваць аб цяжкасці, якая ўзнікла. Апрацоўка зваротаў арганізавана з максімальнай празрыстасцю. Чалавеку, які патэлефанаваў у службу, неабходна назваць сябе, адрас і расказаць сутнасць праблемы. Гутарка з дыспетчарам фіксуецца на аўдыё, і запіс захоўваецца на працягу месяца. Далей заяўка рэгіструецца ў спецыялізаванай праграме, дзе тэрмін яе выканання ўстанаўліваецца аўтаматычна. Працягласць можа раўняцца адным-двум суткам – да прыкладу, калі кватэру заліло вадой, ­або расцягнуцца на некалькі дзён, калі гаворка ідзе, скажам, аб прывядзенні ў парадак тратуара. Пасля гэтага зварот неадкладна накіроўваецца майстру, які адказвае за пэўны ўчастак.

– Васіль Васільевіч, ці кантралюецца якасць выкананых работ?

– Праверцы якасці выкананых работ надаецца павышаная ўвага. Згодна з рэгламентам, любая заяўка патрабуе пацвярджэння прэтэнзійным актам, які падпісвае сам заяўнік. Калі грамадзянін пражывае ў цяжкадаступным населеным пункце і асабіста сустрэцца складана, дыспетчар тэлефануе яму е, каб высветліць, ці задаволены ён вынікам. Прапусціць заяўку, адкласці вырашэнне праблемы на нявызначаны тэрмін цяпер не атрымаецца, паколькі ўсе звесткі з моманту звароту і да яго выканання фіксуюцца сістэмай. Заяўку бачаць не толькі дыспетчары і майстры, але і кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама кантралюючыя структуры – пачынаючы ад аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама і заканчваючы Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

– Якімі яшчэ спосабамі, акрамя звычайнага званка, сёння можна пакінуць заяўку?

– Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт-партал “Мая Рэспубліка: 115.бел” або мабільны дадатак да партала. Ён зручны для грамадзян, якія ўжо далучыліся да навін лічбавых тэхналогій. Дастаткова выбраць катэгорыю звароту, напісаць адрас, праблему і, пры неабходнасці, прымацаваць фатаграфію. Для работы з парталам патрэбна зарэгістравацца і выкарыстоўваць лагін і пароль. Пры гэтым важна памятаць: заяўкі, якія носяць аварыйны характар, лепш пакідаць па тэлефоне. На інтэрнэт-партале звароты праходзяць мадэрацыю, якая можа займаць да 24 гадзін з моманту паступлення. Прыём заявак па тэлефонным нумары 115 ажыццяўляецца кругласутачна. Дарэчы, калі вы зарэгістравалі свой адрас у мабільным дадатку, будзеце атрымліваць апавяшчэнні аб аварыйных адключэннях на інжынерных сетках.

– Чым служба 115 адрозніваецца ад экстранных службаў?

– Служба 115 не з’яўляецца экстраннай. Калі існуе пагроза жыццю або бяспецы, неабходна тэлефанаваць на нумары 101, 102, 103 і іншыя. Служба 115 прызначана для вырашэння камунальных пытанняў.

– Актуальнае ў наш час пытанне – наколькі абаронены персанальныя даныя заяўнікаў?

– Персанальныя даныя неабходны ЖКГ для зваротнай сувязі і перадачы інфармацыі выканаўцу. Яны апрацоўваюцца і захоўваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации