Запрашаем педагагічныя калектывы і навучэнцаў сельскіх, раённых і абласных школ правесці незабыўны дзень на праекце “Быць годнымі іх Вялікай Перамогі!” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па спецыяльна распрацаванай комплекснай праграме, накіраванай на:

— забеспячэнне стацыянарнага і анлайн доступу ўстановаў адукацыі да інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

— папулярызацыю кнігі як сродку захавання памяці аб гераічным мінулым і фарміравання павагі да подзвігу савецкага народа;

— гераізацыю подзвігу савецкага народа ў свядомасці падрастаючага пакалення беларусаў і падахвочванне да вывучэння гісторыі Беларусі.

Комплексная праграма “Незабыўны дзень школьніка на праекце “Быць годнымі іх Вялікай Перамогі!” уключае:

— вывучэнне інфармацыйнага патэнцыялу галоўнай бібліятэкі краіны;

— атрыманне анлайн-доступу да інфармацыйных рэсурсаў;

— азнаямленне са зместам матэрыялаў па папярэдне ўзгодненай тэме;

— бібліяграфічны ўрок на выбар з цыклу заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі!” з элементамі экскурсіі і наведваннем выставачных экспазіцый, прысвечаных перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;

— афармленне чытацкага білета (з 14 гадоў, а да 14 гадоў – па спецыяльным пропуску);

— заказ і атрыманне літаратуры;

— час для адпачынку і харчавання (комплексны абед па папярэднім запісе);

— наведванне агляднай пляцоўкі і музея кнігі.

Запісацца на комплексную праграму можнапа тэлефоне +375-29-1984183. E-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Вольга ПАЛУНЧАНКА,

галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аўтар і кіраўнік праекта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации