Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята мудрых людзей.

Павіншаваць заслужаных работнікаў адукацыі з ім і з надыходзячым Днём настаўніка прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва і грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўшчыны. 

Гэта сустрэча стала незвычайнай, бо пачалася з гімна ветэранаў педагогікі, аўтарам якога выступіла старшыня савета ветэранаў педагагічных работнікаў раёна Алена Абрамчык.

Павітаў маладых душой, прыгожых гасцей старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Хачу перадаць словы віншаванняў ад раённага выканаўчага камітэта і яго старшыні Андрэя Садоўскага, раённага Савета дэпутатаў. Я заўжды сябе лічыў і буду далей лічыць педагогам, таму рады зноў бачыць усіх настаўнікаў на гэтай сустрэчы. Віншую вас з надыходзячым прафесійным святам, жадаю мудрасці, здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім, бадзёрасці і дабрыні.

Аляксандр Станіслававіч уручыў узнагароды Дзятлаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Да калег звярнулася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Мы збіраемся ўжо больш за пятнаццаць гадоў, дзякуй, што падтрымліваеце гэту традыцыю. Шчыра віншую вас са святам вопыту, мудрасці, багацця. Паважаныя ветэраны педагагічнай працы, дзякуй, што вы ёсць, такія маладыя, прыгожыя ў сістэме адукацыі нашага раёна. На сёння адукацыя стабільна развіваецца, мы ўваходзім у тройку лепшых у сваёй падгрупе ў вобласці. За гэтымі вынікамі стаіць штодзённая праца кожнага педагога, мудрасць, цярпенне, адказнасць кіраўнікоў установаў адукацыі. Дзякуй вам, шаноўныя калегі, за тое, што нават на заслужаным адпачынку многія з вас не развіталіся са сферай адукацыі раёна, прадаўжаеце сеяць разумнае, добрае, вечнае, сваёй дзейнасцю паказваючы прыклад падрастаючаму пакаленню.

Пажадаў здароўя, поспехаў, працвітання і міру ўсім педагогам раёна старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец. Ён уручыў граматы грамадскай арганізацыі заслужаным работнікам педагагічнай сферы.

З самымі цёплымі словамі віншавання да прысутных звярнулася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама,  старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жынчын” Алена Васкель і ўручыла памятныя падарункі.

Пажадала добрага настрою старшыня савета ветэранаў педагагічных работнікаў раёна Алена Абрамчык. Яна прачытала свой верш, прысвечаны працы настаўніка.

У час сустрэчы гучалі ўспаміны, вершы і песні, душэўныя размовы, былі і нечаканыя сюрпрызы.

Таксама па добрай традыцыі на свяце ўшаноўвалі юбіляраў, многія з якіх і сёння працуюць у школах раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

Похожие публикации