У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага догляду аграгарадка Гезгалы Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы наведаліся добраахвотнікі.

Сродкі гігіены для пацыентаў установы перадалі раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа і цэнтральная раённая бальніца. Таксама людзям сярэбранага ўзросту падарылі вітамінную садавіну і добры настрой. Падбадзёрыць іх святочным канцэртам вырашылі артысты Гезгалаўскага дома культуры і валанцёры Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.

– Няхай восень жыцця будзе цёплай і яснай, здароўе і бадзёрасць духу не пакідаюць вас, – звярнулася да пацыентаў старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Яна пажадала паважаным землякам мірнага неба над галавой і цёплага клопату персаналу ўстановы.

Словы падтрымкі прагучалі і ад іншых гасцей, а добрыя песні настроілі на пазітыўны лад.

Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации