Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей школьнага ўзросту да ўдзелу ў серыі конкурсаў творчых работ “Дзякуй вам, салдаты Перамогі!”Яна ўключае конкурсы: “Лепшая крыжаванка аб Вялікай Айчыннай вайне”, фотакалаж “Прадстаў Героя Брэсцкай крэпасці на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, мастацкія работы “Брэсцкая крэпасць на палотнах нашчадкаў Вялікай Перамогі”, аўтарская прэзентацыя кнігі “Героі цытадэлі над Бугам” і “Любімая кніга пра Вялікую Айчынную вайну” ў рамках праекта “Быць годнымі іх Вялікай Перамогі!” у мэтах рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады і плана правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце галоўнай бібліятэкі краіны ў рубрыцы “Конкурсы да 80-годдзя Вялікай Перамогі” раздзела “Дзіцячы кніжны цэнтр НББ”. Усе работы, выкананыя згодна з патрабаваннямі, будуць прадстаўлены на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў красавіку 2025 года.
Лепшыя работы будуць размешчаныў галоўнай бібліятэцы краіны на рэспубліканскай дзіцячай выставе, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кантактны тэлефон + 375-29-1984183, е-mail:polunchenkoolga@yandex.by.
Вольга ПАЛУНЧАНКА,
галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аўтар і кіраўнік праекта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga