Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці праходзіла ўрачыстасць “Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы” з нагоды Дня пажылых людзей у рамках абласной дэкады “Залаты ўзрост”.

Павіншаваць мудрых землякоў паважанага ўзросту прыйшлі прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў, лідарам раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандрам Бараноўскім, намеснікам старшыні райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзімам Бялятка, кіраўнікі працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый.


За кубачкам чаю, сярод даўніх сяброў дзятлаўчане, якія шмат гадоў жыцця аддалі рабоце ў розных галінах эканомікі раёна, змаглі адпачыць, узгадаць мінулае, паглядзець выступленні артыстаў, пачуць добрыя словы пажаданняў. Лейтматывам на працягу свята на іх адрас гучала шчырае “дзякуй”.

















– У гэтай зале сабраліся людзі, якіх мы справядліва называем залатым фондам нашага раёна: іх рукамі стваралася ўсё, чым сёння ганарымся, – павітаў прысутных намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – 1 кастрычніка – не проста дата, а сімвал удзячнасці старэйшаму пакаленню. Глядзім на вас і разумеем, што Дзень пажылых людзей – гэта не пра ўзрост, а пра мудрасць і жыццёвы вопыт. Ваша жыццё – сапраўдны падручнік гісторыі: вы прайшлі праз цяжкасці і іспыты, не шукалі палёгкі. Ваш працоўны шлях – прыклад для нас. Гледзячы на вашы дасягненні мы разумеем, што такое сапраўдная любоў да роднай зямлі. Адрасуем вам словы ўдзячнасці за працу, стойкасць і падмурак, які заклалі для будучых пакаленняў. Многія з вас сёння прадаўжаюць удзельнічаць у жыцці раёна, дапамагаюць парадамі, гадуюць унукаў і праўнукаў, перадаюць ім свой маральны арыенцір. Ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай энергіі і мірнага неба над галавой.

Не абышлося без прыемных узнагарод і падарункаў. Нагрудныя знакі з прысваеннем звання “Ганаровы ветэран” Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў за шматгадовую актыўную работу па ўмацаванні ветэранскага руху ў раёне, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці і выхаванні моладзі ўручылі Ядзвізе Кійко і Валянціне Скок.






Віншавальную эстафету прадоўжылі старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец і лідар раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.


Прыемным сюрпрызам для мудрых удзельнікаў сустрэчы стала тое, што арганізацыі, дзе яны раней працавалі, кожнаму госцю падрыхтавалі памятныя падарункі і кветкі ў знак удзячнасці.
















Кранальнымі выдаліся хвіліны, калі вядучыя знаёмілі ўдзельнікаў свята з ветэранамі працы, расказваючы пра іх прафесійны шлях і дасягненні. Прагучалі імёны Галіны Андруцэвіч, Валянціны Вянско, Наталлі Золатавай, Алы Лазоўскай, Тамары Шавель, Тамары Кардаш, Людмілы Жых, Ванды Райдзюк, Васіля Шыцько, Зоі Калодзіч, Наталлі Гранкоўскай, Ніны Ляпешка, Жанны Варган, Войцеха Багдзевіча, Леанарды Юргілевіч, Лідзіі Завертневай, Галіны Касцюк, Галіны Несцер, Любові Сцяцко, Аляксандры Зноска, Віктара Курмана, Алены Орсік, Галіны Юрчык, Святланы Якаўчык, Ніны Жэгала, Мікалая Дзянісіка, Генадзя Маркевіча, Аляксандра Ламакі, Генадзя Губко, Віктара Гірыка, Ірыны Якаўчык, Валянціны Катрач, Ядзвігі Максімавай, Людмілы Ісаенка, Ірыны Бараноўскай, Марыі Даўгач, Ядзвігі Кійко, Ніны Жых, Валянціны Багдановіч, Валянціны Скок, Галіны Хілімончык, Валянціны Кобзевай, Ліліі Лішык.






































Яшчэ больш яркіх фарбаў і шчырых эмоцый Дню пажылых людзей на Дзятлаўшчыне надаў святочны канцэрт “Ваш свет не гасне скрозь гады” ад работнікаў культуры і юных талентаў раёна.










Ірына СТЫРНІК
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины