За сваё жыццё мне давялося пабываць у розных мясцінах.

Аднак памяць міжволі зноў і зноў вяртае ў бацькоўскі край, у незабыўнае маленства. Сэрца, як буслянятка, у вольную хвіліну імкнецца туды, дзе карані майго роду Карнелюкоў. Карані, якія заўсёды свята для душы і споведзь-рэквіем для сэрца.

Родная хата

Нас заўсёды сцяжына памяці вядзе да бацькоўскай хаты. Нават кожная птушка ў гняздо сваё вяртаецца, а што ўжо казаць пра чалавека? Менавіта ў гэтай незабыўнай краіне маленства да нас упершыню пачынае зазіраць праз вокны пяшчотнае сонейка. Тут мы чуем бабуліны казкі і неверагодныя гісторыі ад дзядулі. А матчыны песні і калыханкі праз усё жыццё гудзяць ціхай-ціхай пчалінкай.

Сама ўсмешка маці светлая, як вада са свойскага калодзежа, як доўгачаканае шчасце, як шчымлівы лёс.  Маці заўсёды чакаюць сыноў дадому, і як балюча і горка матулям, калі дзеці іх забываюць, здраджваюць бацькоўскай хаце, роднай зямлі.

Парог роднай хаты па-сапраўднаму святы: ён дрэннаму ніколі не навучыць. Дзякуючы яму, мы пазнаём першыя жыццёвыя ўніверсітэты. Нам усё жыццё чэрпаць дабро і святло са шматлікіх крынічак бацькоўскай зямлі.

У нашай сінявокай і лёгкакрылай Беларусі што ні двор – то песня, што ні вёска – то царства садоў. Суайчыннікі, жывіце ды віце гнёзды дома! Бо самы салодкі – з роднай хаты дым. Святое і салодкае ніколі не знойдзеш на чужыне.

Роднае поле

Нашы продкі добра ўсвядомілі: жыць – значыць жыта сеяць. Хочацца і сёння нізка-нізка пакланіцца хлебаробам Айчыны. Усе яны робяць надзвычай важную працу, і самая важная паэма іх жыцця – гэта роднае поле. Мой дзед быў аратым. Хлебаробам нястомна працаваў увесь свой век і бацька.

“Луста хлеба далонь грэе”,–часта любіла казаць за сямейным сталом бабуля Таццяна. Чалавеку не трэба іншага раю, чым родная зямля. Сама праца на зямлі – простая, як хлеб, але глыбокая, як душа хлебароба. Родная зямля зімой і летам, восенню і вясной спявае гімн жыццю. На зямельцы кожнаму ёсць месца. Новым калоссем і адраджаецца поле.

Родны бор

У лесе маленства так цудоўнаадпачываеш душою і сэрцам. Родны гай ніколі не здрадзіць. Тут самыясмачныя ў свецегрыбы і ягады. Тут наватзязюлядапамагаетабешчасцелічыць. Штонікажы: родны гай –  боскі рай.

I самая высокая свабода – у лесе дзяцінства, у лесе твайгожыцця. На радзіме бор – ажнопадсамае неба. Родны бор, як руплівы і дбайныбацька. Пачакай, затрымайся тут, спыніся на імгненне: лес цябе і вылечыць, і адухатварыць, дасцьмоцы на далейшае шчаслівае жыццё.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

13 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

13 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

14 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

16 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

18 часов ago