Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На павестцы дня – вынікі работы ў ацяпляльны перыяд 2025/2026 года і задачы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2026/2027 года.

– Падводзячы вынікі работы суб’ектаў гаспадарання раёна ў асенне-зімовы сезон 2025/2026 года, неабходна адзначыць, што ацяпляльны перыяд на тэрыторыі раёна прайшоў без парушэнняў і адхіленняў у рабоце асноўнага і дапаможнага цеплатэхнічнага абсталявання, сетак цепла-, водазабеспячэння і каналізацыі, – адзначыў у сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. – Пачатак і завяршэнне ацяпляльнага перыяду прайшлі арганізавана ва ўстаноўленыя тэрміны.

Перабояў у забеспячэнні палівам цеплакрыніц зафіксавана не было. Працавала раённая камісія па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых работ, якая кантралявала падрыхтоўку найперш энергазабяспечвальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы і сельскай гаспадаркі.

Ён падкрэсліў, што пашпарты гатоўнасці былі зарэгістраваны своечасова ўсімі адказнымі арганізацыямі. У ацяпляльны перыяд адбылася адна аварыя ў гарпасёлку Наваельня з парывам трубаправода, яна была ліквідавана ў першыя суткі. Іншых падобных здарэнняў не дапушчана.

У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад

14 чэрвеня 2007 г. № 3 “Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы” праводзілася работа па эканомным і эфектыўным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Работа па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2026/2027 года ўжо распачата, у межах яе арганізацыям для выканання прапануецца шэраг мерапрыемстваў: стварэнне спецыяльных камісій па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд, назначэнне адказных; абнаўленне тэхнічнай дакументацыі, загадаў, дагавораў; правядзенне работ на цеплакрыніцах, цеплавых сетках, помпавых цеплавых пунктах па тэхнічным абслугоўванні, рамонце і замене абсталявання, трубаправодаў, сістэм рэгулявання і ўліку цеплавой энергіі; стварэнне неабходнага запасу матэрыяльных рэсурсаў; правядзенне работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце знешніх і ўнутраных інжынерных камунікацый, а таксама крыніц электра- і водазабеспячэння; правядзенне прамывання, выпрабавання і наладкі абсталявання цеплакрыніц, цеплавых сетак і цеплавых пунктаў; рамонт будаўнічых канструкцый будынка цеплакрыніцы, калі гэта неабходна; абследаванне тэхнічнага стану дымавых труб, дымавых і вентыляцыйных каналаў газіфікаваных цеплакрыніц з прыцягненнем спецыялізаванай арганізацыі.

– Выкананне прапанаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць ва ўстаноўленыя тэрміны атрымаць пашпарты гатоўнасці і забяспечыць надзейны і спакойны новы ацяпляльны сезон, – заўважыў Дзмітрый Расціслававіч.

Андрэй Садоўскі заслухаў кіраўнікоў энергазабяспечвальных арганізацый раёна аб актуальным стане энерга- і цепласістэм раёна, рабоце з арганізацыямі і насельніцтвам Дзятлаўшчыны, таксама прычынах, па якіх былі дапушчаны недахопы ў цеплазабеспячэнні ў асенне-зімовы перыяд.

– Сёлетняя зіма выпрабавала на трываласць падрыхтоўку кожнай арганізацыі: навідавоку аказаліся ўсе слабыя месцы і недапрацоўкі, якія трэба ўлічыць і больш не дапускаць у рабоце энергазабяспечвальных арганізацый, – звярнуўся да ўдзельнікаў пасяджэння старшыня райвыканкама. – Кожная арганізацыя павінна своечасова, грунтоўна і якасна падрыхтавацца да зімы. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы будуць на самым пільным кантролі кіраўніцтва раёна. Нагадваю, што прадастаўленыя цеплавыя і іншыя рэсурсы, камунальныя паслугі павінны безагаворачна і своечасова аплачвацца арганізацыямі раёна.

Вынікам пасяджэння стаў пакет даручэнняў арганізацыям і адказным асобам. У іх ліку – праверка цепласістэм і іх планавая замена, нарыхтоўка неабходных запасаў паліўных матэрыялаў і іх належнае захоўванне, увод у эксплуатацыю новых кацельняў, падрыхтоўка дарог і дарожных збудаванняў да сезона, эфектыўнае выкарыстанне фінансавых сродкаў, пераход на больш эканамічна выгадныя мясцовыя віды паліва, своечасовае інфармаванне аб падрыхтоўчых работах.

– Помніце, што падрыхтоўка да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе эфектыўнай толькі тады, калі кожны выйдзе за межы сваёй сферы адказнасці, – падвёў вынік сустрэчы Андрэй Уладзіміравіч. – Важна ні ў якім разе не дапусціць фармалізму і недапрацовак у падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду, каб не вырашаць сітуацыі ў экстранным парадку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

2 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

3 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

3 часа ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

4 часа ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

Юная новоельнянка – финалист республиканского конкурса «Нам мир завещано беречь»

28 мая в городе Минске во Дворце культуры ветеранов состоялось награждение победителей республиканского конкурса детских…

4 часа ago