Прафсаюзная работа. Размова аб правах і адказнасці

На базе Цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Дзятлаве прайшоў прававы прафсаюзны прыём грамадзян і прававая асвета па тлумачэнні працоўнага заканадаўства, якое рэгулюе сферу працоўных і іншых звязаных з імі адносінаў.

Яго правялі прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі банкаўска-фінансавага прафсаюза Ларыса Мялешка і пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго.

– Сёння размова пойдзе на актуальную і няпростую тэму – прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці, – адзначыла Ларыса Васільеўна.

Яна расказала пра тое, якія пацвярджэнні падобных фактаў павінны збірацца наймальнікам, спынілася на парадку прызначэння пакарання і выпадках, у якіх патрабуецца ўдзел прафсаюза або ён неабавязковы.

– Работнік арганізацыі, член прафсаюза, які лічыць, што парушаюцца яго правы, можа звярнуцца па дапамогу да юрыстаў свайго прафсаюза і атрымаць дапамогу, – дадала Ларыса Мялешка.

Віталій Юрго ў выступленні звярнуўся да тэмы генацыду беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны і расследавання яго фактаў на Дзятлаўшчыне.

– Прадаўжаем расследаванне крымінальнай справы і апытанне сведкаў. Сёлета правядзём раскопкі ў вёсцы Чырвоны Бор, дзе меркавана пахаваны два або тры мірныя жыхары, якія загінулі ў час вайны. Таксама былі адкрыты дагэтуль невядомыя факты аб спальванні хутароў каля вёсак Клішавічы, Ахонава і Галаўлі. Вынікам такой работы становіцца адкрыццё новых імёнаў загінулых, якія дадаюцца на помніках і мемарыялах. 

Акрамя таго, Віталій Станіслававіч завяродзіў увагу на барацьбе з кібермахлярствам. Нягледзячы на пастаяннае інфармаванне насельніцтва гэта тэма застаецца вострай, кожны дзень у органы правапарадку паступаюць па два-тры адпаведныя звароты. Толькі ў гэтым годзе на Дзятлаўшчыне зафіксаваны факты, калі пацярпелыя аддалі махлярам звыш 60 тысяч рублёў, у тым ліку, узяўшы крэдыты ў розных банках.

На прыём звярнуліся работнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг з пытаннямі, ці выплачваюцца камандзіровачныя, калі курсы павышэння кваліфікацыі праходзяць у выхадныя дні; ці абавязаны наймальнік працаўладкоўваць студэнта на час праходжання вытворчай практыкі; хто прымае рашэнне аб прадаўжэнні працоўных адносінаў з работнікамі, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. На іх былі дадзены адказы ў час прыёму.

Аналагічная сустрэча прайшла ў памяшканні райвыканкама сумесна са старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Святланай Залучан.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

47 минут ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

3 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

3 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago