Ёсць меркаванне, што чалавек нараджаецца на свет дзеля пэўнай справы, у кожнага свая місія, выконваючы якую, мы адчуваем сябе шчаслівымі.

Місія Таццяны Бялятка, сацыяльнага педагога Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А.А.Шаўчук,  дапамагчы, быць побач з вучнем, яго бацькамі, калі ім патрэбна дапамога, зразумець, навучыць,выхаваць.

17 верасня  Таццяна Сямёнаўна адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння.

Чалавек вялікай душы, сціплая, мудрая, спакойная, дружалюбная. На мой погляд, яе асаблівасць у тым, што яна нераўнадушная і вельмі добрая. Неяк прачытала выказванне: “Настаўнік –гэта прафесія, якая патрабуе ахвярнасці”.Таму здараецца так, што выпускнік атрымлівае дыплом педагога,але настаўнікам не становіцца, не затрымліваецца доўга ў школе. А другія, наадварот, не расстаюцца са школай нават тады, калі ідуць на заслужаны адпачынак.Значыць, настаўнік – гэтаасабліваяпрафесія, і выбіраеянаасаблівыхлюдзей,такіх як Таццяна Сямёнаўна. У яежыцціпрызванне і прафесіяідуцьпоруч.Яна працуе на пенсіі вось ужо пятнаццаць гадоў і не ўяўляе сваё жыццё без школьнага гоману, калег па працы, шчырых дапытлівых дзіцячых вачэй.

Пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, дзе набыла прафесію настаўніка пачатковых класаў, прыехала працаваць у гарадскі пасёлак  Наваельня. Тут прайшло яе дзяцінства і юнацтва.Бацькі давяралі ёй самае дарагое – сваіх дзяцей.І Таццяна Сямёнаўна разумела, што ад яе залежыць, як дзеці далей будуць вучыцца ў школе, якія ўзаемаадносіны складуцца з аднакласнікамі, наколькі вучоба для іх будзе радаснай і карыснай. Шмат вучыла Таццяна Сямёнаўна і нашых настаўніцкіх дзяцей. І толькі словы ўдзячнасці і нізкі паклон гэтай дарагой жанчыне, мудраму настаўніку.

Затым доўгі час яна працавала завучам пачатковых класаў. Яе паважалі, да яе парад прыслухоўваліся, маладыя настаўніцы хацелі быць падобнымі да яе. А яна з задавальненнем перадавала свой вопыт і ніколі не шукала лёгкіх шляхоў.

Калі пайшла на заслужаны адпачынак, стала працаваць сацыяльнымпедагогам.  Гэта няпростая работа з няпростымі людзьмі.Але для кожнага дзіцяці, якое апынулася ў цяжкім становішчы, для кожнага бацькі, маці ў яе ёсць патрэбныя словы. І людзі, з якімі яна працуе, ёй вераць, дзеляцца сваімі поспехамі, праблемамі і радасцю. Часта дзеці, стаўшы ўжо дарослымі, самастойнымі людзьмі, просяць у яе парады. Ды і іх бацькі тэлефануюць, каб пачуць слушную падказку ў якой-небудзь справе, павіншаваць са святам. І яна ніколі не адмовіць у дапамозе  і вельмі радая такім званкам, бо гэта і ёсць лепшая ўзнагарода для настаўніка. Яе сэрца адкрыта людзям.

Таццяна Сямёнаўна – маці двух сыноў, кожны з якіх вырас годным чалавекам, атрымаў вышэйшую адукацыю, знайшоў свой шлях у жыцці, служыць на карысць сваёй Радзімы.А з работы яна вяртаецца ў сям’ю, дзе яе чакае  муж, – ці не гэта сапраўднае шчасце? Шчаслівая настаўніца, шчаслівая маці, шчаслівая жанчына. І гэта шчасце ствараюць унутраная шчырасць і дабрыня, чысціня душы, любоў да людзей і прафесіі. У гэтым і ёсць яе місія на Зямлі.

Калегі і вучні жадаюць ёй і надалей  не губляць аптымізму, радавацца жыццю. Міру, дабра і доўгіх гадоў жыцця вам, паважаная Таццяна Сямёнаўна.

Ларыса РАДЗІОН,
настаўніца Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А.А.Шаўчук

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago