Экскурсія ў дрэваапрацоўчы цэх

Навучэнцы 8 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі дрэваапрацоўчы цэх ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.  Яны даведаліся, што цэх вырабляе піламатэрыялы, штыкетнік, слупы, драўляныя паддоны, нават шпалы для чыгункі. Пабывалі таксама ў лесапільным цэху, які прызначаны для распілоўкі круглага лесу, сартавання піламатэрыялаў і выпуску цяслярных вырабаў. Убачылі, як адбываецца пагрузка гатовай прадукцыі, якая прызначалася для Кітая, Узбекістана і іншых краін.

Прававыя аспекты – школьнікам

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук прайшоў урок прававых ведаў з удзелам старшыні суда Дзятлаўскага раёна Вадзіма Дуброўскага, адваката юрыдычнай кансультацыі Эдзіты Перажок, загадчыцы натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанны Сёмуха і галоўнага спецыяліста аддзела ЗАГС Святланы Вінакуравай. Госці пазнаёмілі навучэнцаў з асноўнымі напрамкамі і спецыфікай сваёй дзейнасці, адказалі на пытанні. У ходзе дыялога былі закрануты як агульныя тэмы, так і пытанні, якія тычацца прыватных выпадкаў.

“А да нас прыйшоў Багач!

Пад такой назвай у Новаяльнянскім дзіцячым садзе прайшла займальная забава. У музычнай зале выхаванцаў сустрэла па-святочнаму апранутая гаспадыня, якая паведаміла дзецям пра народнае свята “Багач”, пазнаёміла з яго звычаямі, спрадвечнымі традыцыямі і расказала, як яго адзначалі ў мінулым. Выхаванцы адгадвалі загадкі пра жывёл, слухалі прымаўкі і прыказкі аб працы, гулялі ў беларускія народныя гульні, танцавалі, вадзілі карагод, ігралі ў аркестры на беларускіх народных інструментах.

Да 80-годдзя Гродзенскай вобласці

Навучэнцы 8 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведалі Дзятлаўскі краязнаўчы музей і прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Музейны батл: 80 гадоў Гродзенскай вобласці”. Дзеці адгадвалі імёны знакамітых людзей, якія ўнеслі ўклад у развіццё жыццядзейнасці вобласці ў розныя гады яе існавання, успомнілі важныя старонкі гісторыі, сабралі пазл “Герб Гродзенскай вобласці”. Затым паглядзелі відэафільм, у якім прадстаўлена прырода, прамысловасць, культурнае і спартыўнае жыццё, традыцыі Гродзенскай вобласці.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago