Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і шчасце людзей. Пра герояў сучаснасці, якія сёння працуюць у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на старонках газеты “Перамога” раскажуць тыя, хто за іх перажывае і ганарыцца імі.

Гледзячы на строй статных юнакоў і мужчын у форме МНС, якія выбралі сваё прызванне і мэтанакіравана ідуць па гэтым шляху, часам задумваешся: якімі яны былі ў дзяцінстве? Чаму з многіх і многіх прафесій захацелі стаць ратаўнікамі?

Аказваецца, ёсць абставіны, якія так ці інакш мяркуюць выбар мужных прафесій, а менавіта якія – расказала Алена Анатольеўна, мама ратаўніка-пажарнага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 у гарпасёлку Казлоўшчына Юрыя Мікульскага.

Юрый Сяргеевіч – старэйшы сын у шматдзетнай сям’і, заўсёды быў прыкладам малодшым сястры і брату, апорай і найпершым памочнікам бацькам. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён сам выбраў спецыяльнасць “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” у Салігорскім дзяржаўным горна-хімічным каледжы, які паспяхова скончыў у 2025 годзе.

– Чаму, па-вашаму, сын вырашыў стаць менавіта ратаўніком? – пытаю ў Алены Анатольеўны.

– Па-першае, ён з дзяцінства быў такім: адказным, старанным і ў той жа час вельмі спагадлівым, добрым. Па-другое, дапамог спорт: Юра заўсёды захапляўся і сур’ёзна займаўся футболам, нават некаторы час было жаданне паступать на трэнера, але вырашыў, што больш карысці прынясе, працуючы пажарным. Думаю, немалаважным аргументам паступлення на пажарную службу стаў прыклад роднага дзядзькі, майго брата, які таксама працуе ратаўніком. Наша размова суправаджаецца экскурсіяй па пажарнай часці № 1 горада Дзятлава, дзе Юрый Мікульскі пачынаў сваю працоўную дзейнасць. Гэта першая экскурсія, якую малады чалавек праводзіць для свайго самага роднага чалавека. З гонарам ён паказвае дыпломы і кубкі профільных чэмпіянатаў па футболе, якія ўжо паспеў заваяваць у саставе зборнай Дзятлаўскага РАНС.

– Я вельмі задаволена, што юнацкае захапленне футболам засталося ў жыцці сына, яшчэ і дапамагае ў службе, – дзеліцца жанчына.

Яна з інтарэсам наведвае музей пажарнай службы, знаёміцца з экспанатамі даўнейшых часоў і гістарычнай хронікай у кнігах і дакументах.

Матуліна сэрца заўсёды непакоіцца за дзяцей, нават тых, хто пайшоў з бацькоўскага дома ў самастойнае жыццё.

– Сын ужо жыве не з намі, але мы ў адным горадзе, пастаянна на сувязі. Калі што трэба дапамагаць дома, заўсёды прыязджае, бывае і проста ў гасцях, – расказвае Алена Мікульская.  

Яна прызнаецца, што больш за ўсё перажывала за тое, каб сына добра прынялі ў новым калектыве, якое там будзе начальства і таварышы па змене. І яна рада, што ўсё склалася найлепшым чынам.

– Бачу, з якой ахвотай Юра ідзе на службу, як цікавіцца сваёй прафесіяй, працуе ў змене пад наглядам вопытных калег па службе, дзе кожны раз нечаму вучыцца. Я задаволена, што ён выбраў у жыцці сапраўды сваю дарогу.

– Які наказ далі б сыну на будучыню?

– Жадаю яму поспехаў у прафесіі ратаўніка, ніколі не стаяць на месцы, дасягнуць такіх высот і пасадаў, якіх ён сам хоча. Але прайсці гэты шлях паступова, крок за крокам, з удзячнасцю прыняць навуку, што даюць яму старэйшыя таварышы. Магчыма, каб стаць сапраўдным прафесіяналам, ён захоча атрымаць вышэйшую адукацыю па сваёй спецыяльнасці, а мы ва ўсім падтрымаем.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

13 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

13 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

13 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

14 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

14 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

14 часов ago