У Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2020 год.

Удзел у пасяджэнні прыняў намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лявонаў.

З дакладам аб выніках работы за мінулы год па напрамках дзейнасці выступілі намеснікі начальніка Дзятлаўскага райаддзела. Былі адзначаны станоўчыя моманты і дасягненні, але не засталіся без увагі і праблемныя пытанні, якім варта надаць увагу ў 2021 годзе.

Сяргей Мікалаевіч даў аб’ектыўную адзнаку дзейнасці калектыву за год, паставіў прыярытэтныя задачы на наступны перыяд.

Напярэдадні Дня ратаўнікоў Сяргей Лявонаў павіншаваў прысутных з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў моцнага здароўя і поспехаў у працы. За дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці за 2020 год уручыў граматы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС старшаму інспектару сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела Марце Мілаш і камандзіру аддзялення ПАСП-14 Дзянісу Болтачу.

Падрыхтавала да друку Таццяна ГРЫЦУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации