Дапамагаюць родныя людзі і свая зямля
Масавае жніво на Дзятлаўшчыне перасягнула экватар. Нечаканых дажджоў стала менш, і аграрыі раёна задзейнічаюць усе рэсурсы, каб своечасова і без страт завяршыць уборачную кампанію. На ўборцы азімай пшаніцы ў КСУП “Войневічы” задзейнічаны адразу шэсць камбайнаў і пяць грузавых аўтамабіляў. Палетак размяшчаецца за некалькі крокаў ад самога аграгарадка. У гэтую пару
Лепшыя на ўборцы па стане на 12 жніўня
Сярод камбайнавых экіпажаў: Лексіён-580, КЗС-2124: Руслан Міклаш і Віктар Ёда (СГФ “АграМілк”), 1810 тон; Аляксандр Кастусік (ААТ “Дварэц-Агра”), 1697 тон; Дзмітрый Грыцко і Сяргей Лях (СГФ “АграМілк”), 1280 тон. КЗС-1218, Джон Дзір-9640, РСМ-181: Вячаслаў Кастусік (ААТ “Дварэц-Агра”), 1368 тон; Руслан Палуносік і Мікалай Харошка (СГФ “АграМілк”), 1329 тон; Міхаіл Кармільчык
Хвала і пашана перадавікам жніва!
Адразу сямёра работнікаў ААТ “Граніт-Агра” дасягнулі высокіх вынікаў на ўборачнай кампаніі-2025. Яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і Данілавіцкага сельвыканкама, прафсаюза і адміністрацыі сельгаспрадпрыемства. Са словамі віншавання да аграрыяў звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Прыемна зноў наведаць ААТ “Граніт-Агра” з пачэснай місіяй узнагароджання лідараў жніва. Аграрыі Дзятлаўшчыны наблізіліся да
Як школы рыхтуюцца да навучальнага года
Хоць у школьнікаў у жніўні яшчэ гарачая пара летніх канікулаў, установам адукацыі адпачываць няма калі – усе актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года. На Дзятлаўшчыне 11 жніўня рабочая група на чале з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Марынай Лашкоўскай пачала маніторынг школ, дзіцячых садоў, установаў дадатковай адукацыі. У гэты дзень пабывалі
Год добраўпарадкавання. Ініцыятыва знайшла падтрымку
Установы адукацыі раёна завяршаюць падрыхтоўку да новага навучальнага года. Ход работ праінспектавалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда. Яны наведалі Новаяльнянскую сярэднюю школу імя А. А. Шаўчук, дзе ў мінулым годзе быў завершаны капітальны рамонт. Калектыў навучальнай
Лепшай прафесіі нават не трэба!
Капітальны рамонт дома № 4А па вуліцы Навагрудскай – адзін з самых грунтоўных праектаў па капітальным рамонце жыллёвага фонду на Дзятлаўшчыне за апошнія некалькі гадоў. Яго рэалізуе ТАА “Зодчий” з горада Слоніма, дзятлаўскія будаўнікі працуюць на субпадрадзе. – Работы хапае ўсім, – запэўнівае прараб Міхаіл Валяк. – Выконваем вонкавую і
Новы мамограф – у абноўленым кабінеце
У хуткім часе ў Дзятлаўскай ЦРБ з’явіцца новы сучасны апарат для даследавання малочнай залозы, вельмі патрэбны жыхаркам раёна. Пляцоўку для размяшчэння яго, а таксама флюараграфічнага абсталявання таксама рыхтуюць нашы будаўнікі. Нават напярэдадні свята рамонт у кабінеце камп’ютарнай рэнтгенаграфіі ідзе поўным ходам. На сёння тут вядуцца работы на плошчы каля 60
Аляксандр Кійко: “Я шчаслівы быць часткай каманды”
Кожны год у другую нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень будаўніка, прысвечаны ўсім, хто закладвае фундамент нашай будучыні, пераўтварае чарцяжы на паперы ў новыя памяшканні і добраўпарадкаваныя вуліцы. Аб тым, з якімі дасягненнямі падышоў да гэтай даты калектыў упраўлення спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс”, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення Аляксандр
Генадзь Папроцкі адзначаны дзяржаўнай узнагародай
У Гродне ва ўрачыстай абстаноўцы супрацоўнікам падраздзяленняў Дэпартамента аховы вобласці былі ўручаны ўзнагароды і пагоны з чарговымі спецыяльнымі званнямі. У ліку трох супрацоўнікаў, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі – медалямі “За бездакорную службу” ІІІ ступені – быў наш зямляк памочнік камандзіра ўзвода – камандзір аддзялення груп затрымання ўзвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела аховы
Дэпутацкія клопаты. Школьныя тавары – на асаблівым кантролі
Пытанне забеспячэння гандлёвых аб’ектаў адзеннем для школьнікаў і канцылярскімі таварамі знаходзіцца пад увагай сенатараў. У час нядаўняга візіту на Дзятлаўшчыну член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў з маніторынгам фірменны магазін адзення “Марк Фармэль” у гандлёвым цэнтры “Міраж”, аб’екты гандлю канцылярскімі таварамі.