У Гродне ва ўрачыстай абстаноўцы супрацоўнікам падраздзяленняў Дэпартамента аховы вобласці былі ўручаны ўзнагароды і пагоны з чарговымі спецыяльнымі званнямі.

У ліку трох супрацоўнікаў, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі – медалямі “За бездакорную службу” ІІІ ступені – быў наш зямляк памочнік камандзіра ўзвода – камандзір аддзялення груп затрымання ўзвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела аховы Генадзь Папроцкі. Яшчэ шэсць удзельнікаў цырымоніі атрымалі пагоны.

Пачэсны афіцэрскі рытуал правёў першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі Мікалай Будзіловіч. Ён падзякаваў прысутным за тое, што калісьці выбралі такую нялёгкую, але пачэсную прафесію і няўхільна выконваюць службовыя абавязкі, абараняюць законныя правы і інтарэсы грамадзян.

– Сустрэча пакінула найлепшыя ўражанні, – падзяліўся Генадзь Папроцкі. – Быць удастоеным дзяржаўнай узнагароды вельмі прыемна, хвалююча і ганарова. Дзякую за высокую ацэнку маёй працы і ўсяго калектыву нашага падраздзялення. Безумоўна, такі вялікі давер матывуе. Пастараемся і надалей трымаць высокую планку, выконваць ускладзеныя на нас службовыя задачы, берагчы спакой і маёмасць грамадзян.

У скарбонцы Генадзя Іосіфавіча нямала грамат і падзяк, ёсць медалі “Выдатнік міліцыі”, “За адзнаку”, юбілейныя, аднак гэта яго першая дзяржаўная ўзнагарода за подпісам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва ўзнагароднай кніжцы.

У аддзеле аховы ён служыць з 2009 года. Ранней нёс службу на пасадзе міліцыянера ўзвода міліцыі, быў міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання і ўжо некалькі гадоў паспяхова праяўляе сябе на кіруючай пасадзе. Ён курыруе работу кіналагічнай службы, сочыць за транспартам, падбірае кандыдатаў для працаўладкавання ў аддзел і дапамагае маладым супрацоўнікам удасканальваць прафесійныя навыкі. Служба ў Дэпартаменце аховы падабаецца Генадзю Іосіфавічу стабільнасцю, магчымасцю дапамагаць людзям, спрыяльнай атмасферай у калектыве, дзе пастаянна адчуваецца падтрымка і ўзаемадапамога. Асабліва прыемна, як адзначае субяседнік, бачыць вынікі сваёй работы, калі нядаўнія юнакі, якія працаўладкаваліся ў аддзел, становяцца сапраўднымі мужчынамі і дастойна, зладжана, рашуча выконваюць службовыя абавязкі.

Нягледзячы на шматгадовы стаж і важкі вопыт, наш зямляк не спыняецца на дасягнутым, а прадаўжае самаўдасканальвацца. Сёлета ён скончыў Баранавіцкі тэхналагічны каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці “правазнаўства” і паступіў на такую ж спецыяльнасць у Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Генадзь Папроцкі ўпэўнены, што дабівацца высокіх дасягненняў у службе і вучобе яму, найперш, дапамагае сям’я, бо жонка і дзеці заўжды падтрымліваюць усе яго пачынанні.

З заслужанай узнагародай у родным горадзе Генадзя Іосіфавіча шчыра павіншавалі начальнік Дзятлаўскага аддзела аховы Дзяніс Грынцэвіч і калегі. Ён жа ў сваю чаргу паабяцаў, што і надалей гатовы падтрымліваць станоўчы імідж аховы Гродзеншчыны, дамагацца поспехаў у службовай дзейнасці, самаўдасканальвацца ў прафесіі.

На развітанне Генадзь Іосіфавіч расказаў, што і ў юнакоў нашага раёна ёсць выдатная магчымасць далучыцца да дружнага калектыву Дзятлаўскага аддзела аховы. Тут чакаюць маладых людзей ва ўзросце 18-28 гадоў – грамадзян Беларусі з сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыяй, высокімі маральнымі і дзелавымі якасцямі, вітаецца праходжанне службы ў арміі, уменне хутка і граматна арыентавацца ў складаных сітуацыях. Служба аховы адказная і цікавая, патрабуе добрай фізічнай загартоўкі і ўмення размаўляць з людзьмі. Калі ёсць жаданне стаць такім прафесіяналам – можна звяртацца ў аддзел.

Ірына СТЫРНІК

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации