“Гарадзенскія сувеніры” атрымалі дзятлаўчане
У зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці праходзіла абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”. У конкурсе прынялі ўдзел 56 майстроў народнай творчасці. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі майстар па лозапляценні Сяргей Балыкоў, мастак-кераміст Анатоль Кардаш, майстар па жывапісе Аркадзь Сокал, саломапляценні – Алена Жылінская. У намінацыі “Лепшы дэкаратыўны выраб з лазы” дыпломам
З новай тысячай тон!
Хлебаробы Дзятлаўшчыны сёлета вырасцілі добры ўраджай, надвор’е радуе яснымі днямі, а ў табліцы жніва-2025 дадаліся новыя прозвішчы перадавікоў. Віншаванні з першым тысячным рубяжом на гэты раз прымаў механізатар ААТ “Дварэц-Агра” Вячаслаў Кастусік. Павіншаваць яго прыехалі старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Сіцько, генеральны дырэктар ААТ “Молочный
З’езд малых гарадоў – пляцоўка народнай дыпламатыі
Беларусаў і расіян аб’ядноўвае многае, у тым ліку культурныя сувязі, глыбокая пашана да гістарычнай памяці. Менавіта пад эгідай 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнага выхавання, ушанавання памяці герояў 12-15 жніўня ў горадзе Масты пройдзе IV з’езд малых гарадоў Гродзенскай вобласці Беларусі і Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Каб павысіць цікавасць
Год добраўпарадкавання. Не толькі прыгожа, але і зручна
Яшчэ нядаўна дарога жыхароў аграгарадка Хвінявічы і вёскі Парэчча, якія з’яўляюцца блізкімі суседзямі, праходзіла праз парк па звычайнай пратаптанай імі сцежцы. Пасля дажджу хадзіць па ёй было нязручна, а цяпер на яе месцы зроблена дарожка з бетонных пліт, і жыхары вельмі задаволеныя, бо ў любое надвор’е можна лёгка і бяспечна
Лепшыя на ўборцы па стане на 7 жніўня
Сярод камбайнавых экіпажаў: Лексіён-580, КЗС-2124: Руслан Міклаш і Віктар Ёда (СГФ “АграМілк”), 1330 тон; Аляксандр Кастусік (ААТ “Дварэц-Агра”), 1221 тона; Сяргей Ляўкевіч (ААТ “Дварэц-Агра”), 795 тон. КЗС-1218, Джон Дзір-9640, РСМ-181: Руслан Палуносік і Мікалай Харошка (СГФ “АграМілк”), 1044 тоны; Міхаіл Кармільчык і Дзмітрый Кароль (СГФ “АграМілк”), 1038 тон; Вячаслаў Кастусік
Год добраўпарадкавання. Спартыўныя і пазітыўныя! (+відэа)
Ведаеце, чаму гарадскі пляж у Дзятлаве стаў месцам прыцягнення дарослых, дзяцей і моладзі? Сакрэт просты: нядаўна тут з’явілася новая воркаўт-пляцоўка і новыя катамараны, каб найлепшым чынам бавіць час разам на пляжы і возеры. Магчымасць за сімвалічную суму паплаваць на катамаранах, не пакідаючы Дзятлава, мясцовыя жыхары атрымалі дзякуючы спонсарскай дапамозе. –
Дарога маладых. Ягор Сарачынскі пачынае працоўны шлях у рэдакцыі
Многія калектывы цяпер сустракаюць маладое папаўненне, бо ў гэты час на першыя працоўныя месцы прыязджаюць выпускнікі ўніверсітэтаў і каледжаў. Невялікая рэдакцыйная сям’я раённай газеты “Перамога” таксама стала крыху большай: 28 ліпеня да работы на пасадзе тэхнічнага рэдактара прыступіў наш зямляк, выпускнік Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну Ягор Сарачынскі.
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцелі-тысячнікі СГФ “АграМілк”
Сёлетні год з познімі замаразкамі і ліўневымі ліпеньскімі дажджамі прынёс нямала непрыемных сюрпрызаў аграрыям, тым не менш працаўнікам аграсектара ўдалося вырасціць багаты ўраджай зерневых і зернебабовых культур, і цяпер стаіць не менш складаная задача сабраць усё да зернейка ў засекі. Работнікам хлебных палёў не прывыкаць да цяжкасцяў, бо за плячыма
Лідараў жніва ўшанавалі ўзнагародамі і песнямі (+відэа)
Адразу два аграрыі ААТ “Дварэц-Агра” дасягнулі тысячнага рубяжа ва ўборачнай кампаніі-2025. Гэта старшы камбайнер Аляксандр Кастусік і вадзіцель аўтамабіля Васіль Жых. Павіншаваць працаўнікоў з першымі поспехамі на жніве прыехалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Кіраўнік раёна падзякаваў хлебаробам за
Сельская гаспадарка. Самаадчуванне добрае, настрой выдатны (+відэа)
У самую гарачую пару медыкі раёна разам з прафсаюзам праверылі, як пачуваюць сябе героі сёлетняга жніва. Выязны ФАП Дзятлаўскай ЦРБ завітаў на поле каля вёскі Разважжа, дзе працуюць камбайнеры і вадзіцелі КСУП “Хвінявічы”. – Здароўе працаўнікоў жніва на асаблівым кантролі ў прафсаюзнай арганізацыі і кіраўніцтва раёна, – адзначыў старшыня раённай