Пытанне забеспячэння гандлёвых аб’ектаў адзеннем для школьнікаў і канцылярскімі таварамі знаходзіцца пад увагай сенатараў. У час нядаўняга візіту на Дзятлаўшчыну член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў з маніторынгам фірменны магазін адзення “Марк Фармэль” у гандлёвым цэнтры “Міраж”, аб’екты гандлю канцылярскімі таварамі.

Ён азнаёміўся з размернай сеткай магазіна, асартыментам тавару і коштам, абмеркаваў з прадаўцом магазіна адзення, тавары якіх катэгорый карыстаюцца найбольшым попытам.

Паводле слоў парламентарыя, у гандлёвым аб’екце ёсць выбар школьнай формы і спартыўнага адзення для школьнікаў, аднак ён сканцэнтраваны пераважна ў сегменце пачатковай школы. Чорная і сіняя каляровая гама адпавядае патрабаванням установаў адукацыі, ёсць выбар бялізны і панчошных вырабаў.

У ходзе размовы з пакупнікамі парламентарый высветліў, што ў сваім выбары яны аддаюць перавагу таварам беларускіх вытворцаў, у якасці якіх упэўнены.

– Да пачатку новага навучальнага года засталося тры тыдні, таму набыццё школьнай формы – пытанне нумар адзін для бацькоў, чые дзеці пойдуць у школу. Члены Савета Рэспублікі, дэпутаты ўсіх узроўняў праводзяць рэгулярны маніторынг цэн і аналіз асартыменту школьных тавараў, у тым ліку і ў малых населеных пунктах. Забеспячэнне школьнікаў усім неабходным для арганізацыі адукацыйнага працэсу цяпер знаходзіцца на асаблівым кантролі. Магазіны праводзяць дні скідак, акцыі, а таксама прапануюць набыць тавары для школы па картах растэрміноўкі, “куткі школьніка” ёсць нават у харчовых і сельскіх магазінах, – падвёў вынік маніторынгу Андрэй Жамойда.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

 #нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации