Капітальны рамонт дома № 4А па вуліцы Навагрудскай – адзін з самых грунтоўных праектаў па капітальным рамонце жыллёвага фонду на Дзятлаўшчыне за апошнія некалькі гадоў. Яго рэалізуе ТАА “Зодчий” з горада Слоніма, дзятлаўскія будаўнікі працуюць на субпадрадзе.

– Работы хапае ўсім, – запэўнівае прараб Міхаіл Валяк. – Выконваем вонкавую і ўнутраную аддзелку: тынкавалі вентыляцыйныя шахты і выхады на дах, ужо зрабілі ўнутраныя адкосы на вокнах і дзвярах у пад’езды, правялі аддзелку цеплапункта. Цяпер рамантуем цокаль дома, каб потым яго пафарбаваць.

На двух аб’ектах у Дзятлаве адначасова працуюць да 20 чалавек. У дружнай камандзе – правераныя гадамі і абставінамі сапраўдныя прафесіяналы, кожны з якіх, як кажуць, майстар на ўсе рукі, універсальны спецыяліст.

– Будаўніцтва – сфера асаблівая, няпростая. Тут застаюцца толькі тыя, хто шчыра і моцна любіць сваю справу. Я таксама з іх ліку, – заўважае ўдзельнік брыгады Аляксандр Кулік.

У будаўніцтве ён працуе з 1992 года, без малога дзесяцігоддзе – у “Будкомплексе”. Будаўнік не атрымліваў спецыяльную адукацыю, усяму вучыўся на практыцы.

– Мне галоўнае ўбачыць, як робіцца справа, і я змагу паўтарыць, – гаворыць суразмоўца. – Дзякуй калегам па працы, што ў свой час паказалі азы, і ўсё атрымалася. Цяпер магу працаваць на ўкладцы пліткі, тынкаванні, сталярных і многіх іншых работах. Цяпер, напрыклад, робім вентыляцыю на даху.

Аляксандр Віктаравіч кажа, што адчувае сябе сапраўды шчаслівым, бо пасля цяжкага працоўнага дня яго чакае дамашняя ўтульнасць і любімая жонка. Ён з’яўляецца бацькам чацвярых дзяцей.

– Ужо дарослыя, паразляталіся з бацькоўскага гнязда, – кажа Аляксандр Кулік, – нават малодшая дачка ўжо студэнтка музычнага каледжа. Шчыра люблю і вельмі ганаруся імі. Рады, калі ўся сям’я збіраецца дома, найчасцей у важныя святы, адным з якіх з’яўляецца Дзень будаўніка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации